Забудова (прадпрыемства)
Выгляд
Забудова | |
---|---|
Тып | ААТ[d] |
Заснаванне | 1990 |
Краіна | |
Адрас | |
Галіна | будаўніцтва[d] і будаўнічыя матэрыялы[d] |
Сайт | zabudova.by/by/ (бел.) |
ААТ «Кіруючая кампанія холдынга „Забудова“» — комплексны домабудаўнічы холдынг, у склад якога ўваходзіць 4 завода. Усе прадпрыемствы размешчаны на пляцоўцы ў пасёлку Чысць. Асноўным напрамкам дзейнасці з’яўляецца выпуск блокаў з ячэістага бетону, магутнасць лініі 364,8 тысячы м³ у год. Таксама на прадпрыемствах холдынга вырабляюцца сухія будаўнічыя сумесі, цэментная дахоўка, бетонныя канструкцыі, вокны, дзверы і іншыя сталярныя вырабы. У складзе холдынга ёсць праектная і будаўнічая арганізацыі.
Доля дзяржавы ва ўстаўным фондзе холдынга складае 63 %.[1]
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]- 1984 год — пачатак узвядзення завода буйнапанэльнага будаўніцтва. Планавалася ўладкаваць на ім працаўнікоў торфапрадпрыемства «Краснае», якое мела дэфіцыт торфу ў радовішчы масіва балота Чысць.
- 1987 год — першая чарга домабудаўнічага камбіната была здадзена ў эксплуатацыю.
- 1988 год — утвараецца Красненскае праектна-будаўнічае аб’яднанне. У 1989 годзе яно пераймяноўваецца ў Чысцінскую асацыяцыю па жыллёваму будаўніцтву.
- 1990 год — утвараецца акцыянернае таварыства «Забудова» ў адпаведнасці з міжурадавымі пагадненнямі ФРГ і СССР аб вывадзе войскаў з тэрыторыі ГДР. Асноўнымі акцыянерамі сталі РА «Белсельбуд», «Белтрансгаз», фінансавае ўпраўленне Мінаблвыканкама, МП «Белая Вежа», аб’яднанне «Слуцксельбуд», «Першая Мінская птушкафабрыка» і іншыя.
- 1992 год — пачатак мантажу ліній па выпуску ячэістага бетону. Пастаўкі абсталявання, навучанне спецыялістаў выконваў нямецкі канцэрн Hebel. Мантаж працягваўся да 1999 года.
Сучасны стан
[правіць | правіць зыходнік]- У снежні 2012 года Мінаблвыканкам на аўкцыёне прадаў 38,6 % акцый «Забудовы» расійскай кампаніі «Русь-К», аднак у чэрвені 2013 здзелка была скасавана.[2]
- Прадпрыемства знаходзіцца ў стане санацыі з 2015 года з-за прычыны вялікіх запазычанасцяў за пастаўкі газа і электрычнасці, а таксама пратэрмінаваных крэдытаў. Чыстыя страты кампаніі за 2014 год склалі больш за 64 млрд рублёў, больш за палову ад гэтай сумы — працэнт за карыстанне крэдытамі, які прадпрыемства доўгі час брало пад высокія адсоткі. Па стане на 1.03.2015 агульная запазычанасць па банкаўскім крэдытам складае 159,5 млрд рублёў, а перад іншымі крэдыторамі 132,9 млрд рублёў. [3]
- У 2018 годзе Эканамічны суд Мінскай вобласці працягнуў тэрмін санацыі да 2023 года.[4]
Зноскі
- ↑ Картка даўжніка
- ↑ Мінаблвыканкам скасаваў пагадненне аб продажу акцый Архівавана 6 ліпеня 2013.
- ↑ Як Забудова дайшла да банкрутства — tut.by, 8 красавіка 2015 Архівавана 22 красавіка 2021.
- ↑ Падаўжэнне тэрміна санацыі (руск.) (31 снежня 2019). Праверана 14 лютага 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйная старонка
- Як Забудова дайшла да банкрутства Архівавана 22 красавіка 2021.