Краснае (торфапрадпрыемства)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Краснае
Тып дзяржаўнае прадпрыемства[d]
Заснаванне 1953
Размяшчэнне
Галіна mineral extraction[d]

Торфапрадпрыемства «Краснае» — прадпрыемства па здабычы выкапнёвага торфу з радовішча тарфянога масіву балота Чысць у Маладзечанскім і Вілейскім раёнах Мінскай вобласці. Заснавана ў 1955 годзе. Для пражывання працаўнікоў прадпрыемства запраектаваны і ўзведзены пасёлак Чысць побач з вёскамі Ракуцёўшчына і Асавец.  

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

  • 1953 — правядзенне разведвальных работ у тарфяным масіве Чысць Ленінградскім дзяржаўным інстытутам па комплекснаму выкарыстанню торфу ў народнай гаспадарцы «Ленгіпраторф».
  • 1954 — будаўніцтва жылых дамоў у пасёлку Чысць, а таксама амбулаторыі, пякарні, сталовай, лазні, крамы.
  • 1955 — заснавана торфапрадпрыемства «Чысць».
  • 1956 — здабыта 50 тысяч тон торфу. Торф пастаўляецца на Мінскую ЖЭЦ-2, Жодзінскую ЦЭЦ, Полацкую ЦЭЦ. Пачала працаваць амбулаторыя.
  • 1957 — пачатак будаўніцтва школы і клуба ў пасёлку.
  • 1959 — пачаў працаваць завод па выпуску паўбрыкетаў, якія выкарыстоўваліся насельніцтвам для ацяплення. Выпушчана 22,5 тысяч тон паўбрыкетаў. Дырэктарам завода быў назначаны Парукаў І. І., а галоўным інжынерам Новікаў С. П.
  • 1960 — скончана будаўніцтва жылых дамоў для працаўнікоў торфапрадпрыемства.
  • 1961 — магутнасць завода павялічана да 50 тысяч тон паўбрыкетаў. За ўвесь час эксплуатацыі было выпушчана болей за 430 тысяч тон паўбрыкетаў.
  • 1962 — паўбрыкетны завод «Чысць» перайменаваны ў паўбрыкетны завод «Краснае», па назве суседняй вёскі Краснае. Верагодна, гэта было зроблена, каб выключыць блытаніну з торфапрадпрыемствам «Чысцік» у аднайменннай вёсцы Чысцік Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі.
  • 1974 — паўбрыкетны завод «Краснае» перайменаваны ў торфапрадпрыемства «Краснае».
  • 1982 — На магутнасцях торфапрадпрыемства «Краснае» арганізаваны «Вопытна-механічны завод „Краснае“». На ём працуюць цэхі гарачай і халоднай штампоўкі.
  • 1984 — за час існавання торфапрадпрыемства здабыта каля 7,4 млн т торфу, запасы ацэньваюцца ў 5,1 млн т.
  • 1985 — торфапрадпрыемства «Краснае» ліквідавана.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]