Вуліца Піліма

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Завальная вуліца (Вільня))
Піліма
Вільнюс
літ.: Pylimo gatvė
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад
Раён Сянюнія Сянаміесціс
Працягласць
  • каля 1,6 км
Ранейшыя назвы Брудная, Пазавальная, Рэфармацкая, Кармеліцкая
Назва ў гонар насып[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вуліца Піліма[1] (традыцыйная беларуская назва — Зава́льная ву́ліца[2], літ.: Pylimo gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільнюса, якая праходзіць заходняй мяжой Старога Горада і звязвае скрыжаванне Партовай, Ягайлы і Ісландскай вуліц з Чыгуначнай вуліцай.

Архітэктурныя дамінанты вуліцы — кальвінскі збор, Харальная сінагога і палац Тышкевічаў, помнікі архітэктуры XV—XIX стагоддзяў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Назва вуліца ўтварылася ад яе размяшчэнне за валам з гарадскім мурам.

Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Харальная сінагога

Нумарацыя дамоў пачынаецца ад скрыжавання з Партовай, Ягайлы і Ісландскай вуліц. З правага заходняга боку вуліцы дамы з няцотнымі нумарамі, з левага ўсходняга боку — цотная нумарацыя.

Перасякаецца вуліцамі Кастуся Каліноўскага (направа) і Ісландскай (налева), гістарычнай Вялікай Пагулянкай (цяпер Басанавічуса, направа) і Троцкай (налева), Святога Стэфана (направа) і Рудніцкай (налева). З правага боку адыходзяць вуліцы Навагрудская, Венгерская, Квашэльная, Кветкавая і Садовая, з левага боку — Клайпедская, Лідская, Жамойцкая, Шпітальная і Базыльянская.

У пачатку вуліцы з правага боку знаходзіцца парк П. Цвіркі, у сярэдняй частцы — Рэфармацкі і Навагрудскі (Дрывяны Рынак) скверы.

Будынкі[правіць | правіць зыходнік]

Няцотны бок[правіць | правіць зыходнік]

Дом № 5, у якім размяшчалася рэдакцыя «Нашай Нівы» ў 1911—1913 гадах
Кальвінскі збор

Цотны бок[правіць | правіць зыходнік]

Палац Тышкевічаў
Рэдакцыя «Нашай Нівы», 1907

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
  2. Наша Ніва. № 1, 1994. С. 7.
  3. а б в г Беларускія старонкі Вільні. Ля вытокаў незалежнай Беларусі (сярэдзіна XIX — першая палова XX ст.)
  4. а б в Корбут В. Па віленскім бруку. Беларускія вуліцы літоўскай сталіцы [1] Архівавана 5 сакавіка 2016. // «Туризм и Отдых». № 29 (664). 24 ліпеня 2008.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]