Лявон Антонавіч Луцкевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Л. Луцкевіч)
Jump to navigation Jump to search
Лявон Антонавіч Луцкевіч
Род дзейнасці: грамадскі дзеяч, мемуарыст, пісьменнік
Дата нараджэння: 17 сакавіка 1922(1922-03-17)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 28 ліпеня 1997(1997-07-28) (75 гадоў)
Месца смерці:
Бацька: Антон Іванавіч Луцкевіч
Маці: Зоф’я Абрамовіч[d]
Жонка: Галіна Антонаўна Войцік
Альма-матар:
Партыя:

Лявон Антонавіч Луцкевіч (13 сакавіка 1922, Вільня — 28 ліпеня 1997, Вільнюс) — беларускі грамадскі і культурны дзеяч, педагог, мемуарыст[1].

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Сын прэм'ер-міністра Беларускай Народнай Рэспублікі Антона Луцкевіча, брат Юркі Луцкевіча. Скончыў Віленскую беларускую гімназію.

У Другую сусветную вайну падчас нямецкай акупацыі настаўнічаў у Радашковічах і Баранавічах, прымаў удзел у нацыянальным падполлі. Далучыўся да падпольнай Беларускай незалежніцкай партыі. У 1944 г. уступіў у Беларускую Краёвую Абарону. Далучыўся да беларускага дэсантнага батальёну Дальвіц.[2]

Арыштаваны савецкай дзяржбяспекай у Польшчы ў канцы 1945. У 1946 г. быў асуджаны ў Мінску на судовым працэсе над кіраўніцтвам Беларускай Незалежніцкай Партыі. Пасля вызвалення жыў у Вільні. У 1988 г. стварыў віленскае беларускае культурнае таварыства. З канца 1980-х г. актыўна падтрымліваў беларускі адраджэнскі рух[1].

Памёр 28 ліпеня 1997 г. у Вільні.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ёрш С. Вяртанне БНП: Асобы і дакументы Беларускай Незалежніцкай Партыі. Мн.; Слонім, 1998; Антысавецкія рухі.