Загараддзе (курганны могільнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Загараддзе — курганныя могільнікі ХXII стагоддзяў каля вёскі Загараддзе Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзяцца за 0,3 км на ўсход ад вёскі, у лесе.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Уключаюць больш за 40 курганоў. Некаторыя дыяметрам 7—10 м, вышынёй 1—1,5 м, астатнія адпаведна 11—14 м і 2 м. У 1888 годзе Еўдакім Раманаў налічыў тут 50 курганоў, 2 з іх раскапаў. У адным пахавальны абрад трупаспаленне, у другім — трупапалажэнне. Знойдзены гаршчок з рэшткамі крэмацыі, жалезны нож, каменная клінападобная сякера. У 1972 годзе паўторна даследаваў А. Р. Мітрафанаў.

Могільнік датуецца X—XII стагоддзямі, належаў крывічам. Матэрыялы раскопак 1888 года захоўваюцца ў Дзяржаўным Эрмітажы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]