Загор’е (возера)
Загор’е | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 149,4 м |
Даўжыня | 0,47 км |
Шырыня | 0,35 км |
Плошча | 0,12 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 1,49 км |
Найбольшая глыбіня | 1,4 м |
Сярэдняя глыбіня | 0,9 м |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Загор’е — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці, за 4 км на поўнач ад горада Мёры, каля вёскі Загор’е, у басейне ракі Вята.
Плошча паверхні 0,12 км². Даўжыня 0,47 км, найбольшая шырыня 0,35 км. Найбольшая глыбіня 1,4 м, сярэдняя — 0,9 м. Аб’ём вады ў возеры 0,11 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 1,49 км.
Схілы катлавіны не выражаны. Размешчана сярод лугу, месцамі парослага кустамі. На поўначы і паўночным захадзе забалочаная пойма шырынёй 50—75 м.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.