Вята (рака)
| Вята | |
|---|---|
| Вадаспад на Вяце | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 31 км |
| Басейн | 424 км² |
| Расход вады | 2,8 м³/с (у вусці) |
| Вадацёк | |
| Выток | возера Набіста |
| • Вышыня | 139 м |
| • Каардынаты | 55°39′19,66″ пн. ш. 27°26′52,20″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Заходняя Дзвіна |
| • Месцазнаходжанне | за 1 км ад вёскі Вята |
| • Вышыня | 98 м |
| • Каардынаты | 55°46′57,56″ пн. ш. 27°35′18,71″ у. д.HGЯO |
| Ухіл ракі | 1,3 м/км |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Віцебская вобласць |
| Раён | Мёрскі раён |
|
|
|
Вята (паміж азёрамі Набіста і Шчоўна цячэ пад назвай Хараброўка) — рака ў Беларусі, у Мёрскім раёне Віцебскай вобласці, левы прыток Заходняй Дзвіны.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Казімерас Буга выводзіў назву Вяты ад балцкага кораня vent- «гнуцца; гнуць»[1]. Як гідранімічныя аналагі ён разглядаў назвы Вэнта і Вяча. Адпачатная балцкая форма гідроніма — *Venta, што значыць «Звілістая (рака)».
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня Вяты 31 км. Плошча вадазбору 424 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 м/км. На рацэ ёсць вадаспад, які ўтварыўся на месцы разбуранай плаціны гідраэлектрастанцыі і кардоннай фабрыкі.
Выцякае з возера Набіста пад назвай Хараброўка. Цячэ па паўночнай ускраіне гідралагічнага заказніка Балота Мох. Верхняе цячэнне ў межах Браслаўскай грады, сярэдняе і ніжняе — на Полацкай нізіне. Упадае ў Заходнюю Дзвіну за 1 км на захад ад вёскі Вята, на мяжы з Латвіяй. Асноўны прыток — Галчыца (справа).
Рэчышча звілістае, ад вытоку на працягу 14 км каналізаванае. Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, у сярэднім — трапецападобная, у ніжнім — скрынкападобная. У басейне ракі азёры агульнай плошчай 36 км² (Абстэрна, Важа, Набіста, Ідолта, Сумаўка, Шчоўна, Асінаўка, Ворань, Орцы, Цяцерка, Запалоссе, Лабейка, Канцынова, Нязвядка і іншыя).
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vinius, 1961. C. 243—244.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 10, 17—18. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Северная Беларусь: Атлас автотуриста / Гл. ред. И. Чумак. — Мн.: Квадрограф, 2010. — С. 4. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-6434-56-6. (руск.)
- Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 2 / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 2. — 768 с. — 50 000 экз. (руск.)
- Наместников, Н. Вята / Н. Наместников // В сб. «Листопад исповедальный». — Мн.: И. П. Логвинов, 2008. — С. 21. — 500 экз. — ISBN 978-985-6800-93-4.
- Тапонімы ніжняга цячэння ракі Вяты ў даўнейшых і сучасных спісах, даведніках, слоўніках і сродках масавай інфармацыі // Што раньш было / Ф. Сіўко. — 2-е выд., удакл. і дап. — Віцебск: ВДУ імя П. М. Машэрава, 2023. — С. 4—38. — 84 с. — 56 экз. — ISBN 978-985-30-0014-6.
- Cіўко, Ф. Фабрыка Міжрэчча : ад паперні да вадаспада / Ф. Сіўко. — 2-е выд., удакл. і дап. — Віцебск : ВДУ імя П. М. Машэрава, 2025. — 44 с. — 9 экз. — ISBN 978-985-30-0217-1.