Закаменскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Закаменскі раён
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна  Расія
Статус раён
Уваходзіць у Бурація
Адміністрацыйны цэнтр Закаменск
Дата ўтварэння 1927
Насельніцтва (2006) 30,5 тыс. чал
Нацыянальны склад бураты (63.3%), рускія (31,7%), эвенкі (1,3 %), другие (3,7%)
Плошча 15 344 км²
Закаменскі раён на карце
Часавы пояс UTC+8
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Закаменскі раён (бур. Захааминай аймаг) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у складзе Рэспублікі Бурація Расійскай Федэрацыі.

Адміністрацыйны цэнтр — горад Закаменск.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пейзаж Закаменскага раёна

Закаменскі раён размешчаны на паўднёвым захадзе Бураціі[1]. Мяжуе на поўначы — з Тункінскім раёнам рэспублікі і са Слюдянскім раёнам Іркуцкай вобласці, на паўночным усходзе — з Кабанскім, на ўсходзе — з Джыдзінскім раёнамі Бураціі, на поўдні і захадзе праходзіць дзяржаўная мяжа Расійскай Федэрацыі з Манголіяй. Працягласць тэрыторыі раёна з захаду на ўсход складае 286 км, з поўначы на поўдзень — 148 км[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Закаменскі аймак Бурат-Мангольскай АССР утвораны 26 верасня 1927 года.

24 ліпеня 1942 года ўтвораны рабочы пасёлак Інкур.

29 ліпеня 1959 года цэнтр Закаменскага раёна быў перанесены з сяла Цакір у горад Закаменск.

3 сакавіка 1960 года ў сувязі са скасаваннем Тарэйскага аймака Улекчынскі сельсавет перададзены ў Закаменскі аймак.

1 лютага 1963 года Закаменскі аймак уключаны ў склад Джыдзінскага аймака.

4 сакавіка 1964 года Закаменскі аймак выдзелены са складу Джыдзінскага аймака.

13 студзеня 1965 года рабочы пасёлак Інкур з рэспубліканскага падпарадкавання перададзены ў Закаменскі аймак.

25 лістапада 1966 года рабочы пасёлак Інкур скасаваны.

У кастрычніку 1977 года Закаменскі аймак Бурацкай АССР перайменаваны ў Закаменскі раён.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва раёна складае 30,5 тыс. чал. (станам на 1 студзеня 2006 г), у тым ліку ў горадзе — 13,1 тыс. чал.; у сёлах і улусах — 17,4 тыс. чал[3].

Нацыянальны склад[правіць | правіць зыходнік]

Асноўны склад жыхароў раёна — закаменскіх буратаў — утварылі выхадцы з Алары, Бохана, Тункі, Джыда, Халха-Манголіі і Джунгарыі.

Населеныя пункты[правіць | правіць зыходнік]

У Закаменскім раёне 27 населеных пунктаў.

  • Баянгол
  • Бартой
  • Бургуй
  • Далахай
  • Дархінтуй
  • Дутулур
  • Енгарбой
  • Ехэ-Цакір
  • Закаменск
  • Міхайлашка
  • Мыла
  • Нурта
  • Санага
  • Улекчын
  • Улентуй
  • Усанаўка
  • Усць-Бургалтай
  • Утата
  • Халтасон
  • Хамней
  • Харацай
  • Хасура
  • Хужыр
  • Хуртага
  • Цаган-Морын
  • Цакір
  • Шара-Азарга

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Заказнік Сняжынскі — найбуйнейшы заказнік на тэрыторыі Бураціі (плошча — 238,48 тыс. га). Размешчаны ў цэнтральным Хамар-Дабане ў басейне ракі Снежнай
  • Субутуйскія слупы — ля падножжа Субутуйскіх слупоў на паверхню выходзяць мінеральныя воды з гаючымі ўласцівасцямі
  • Гара Уран-Душэ — патухлы вулкан
  • Лячэбныя крыніцы ў далінах рэк Мулістуй і Субутуй
  • Перавал Ундэр Баабай
  • Энгарбойскі аршан
  • Гара Сайханай Тапхар
  • Юхта

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]