Закон аб беглых рабах

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Закон аб збеглых рабах 1850 года ў ЗША (англ.: Fugitive Slave Law of 1850) — быў прыняты 18 верасня 1850 года Кангрэсам ЗША. Закон дазволіў пошук і затрыманне збеглых рабоў на тэрыторыях, дзе рабства было ўжо адменена.

Плакат у Бостане, які папярэджвае неграў аб дзеяннях паліцыі, якая займаецца зловам збеглых рабоў. 24 красавіка 1851 года.

Закон абавязваў насельніцтва ўсіх штатаў актыўна ўдзельнічаць у злове збеглых рабоў і прадугледжваў суровае пакаранне для рабоў, тых, хто іх хаваў і тых, хто не садзейнічаў злове раба. Ва ўсіх паўднёвых і паўночных штатах засноўвалі асаблівыя упаўнаважаныя па лоўлі рабоў, якім трэба было аказваць садзейнічанне. Злоўленых рабоў змяшчалі ў турму і пад узброенай аховай вярталі рабаўладальніку. Каб раб быў прызнаны беглым, дастаткова было, каб любы белы заявіў і пацвердзіў пад прысягай, што гэты негр з'яўляецца уцекачам ад яго рабом[1]. Прыняцце закона вымусіла многіх неграў бегчы з ЗША ў Канаду.

Амерыканскія абаліцыяністы сустрэлі прыняцце закона крытыкай, арганізаваўшы мітынгі пратэсту. Амерыканскі філосаф і мысляр Ральф Эмерсан у сваім дзённіку адзначыў: «падумаць толькі, гэты брудны закон прыняты ў XIX стагоддзі людзьмі, якія ўмеюць чытаць і пісаць. Клянуся небам, я не буду выконваць яго»[2].

Зноскі

  1. Two Friends of Man: The Story of William Lloyd Garrison and Wendell Phillips and Their Relationship with Abraham Lincoln.
  2. Нарысы гісторыі ЗША : Ад адкрыцця Амерыкі да сканчэння грамадзянскай вайны. 1492-1870 гг.. — 1950. — P. 215.