Перайсці да зместу

Закон выпраменьвання Віна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Закон выпрамянення Віна)

Закон выпраменьвання Ві́на — закон размеркавання энергіі ў спектры абсалютна чорнага цела.

Тэарэтычна выведзены В. Вінам.

Паводле гэтага закона шчыльнасць энергіі выпраменьвання uν, адпаведная частаце ν, выражаецца формулай:

дзе f — некаторая функцыя адносін ν/T, T — абсалютная тэмпература.

З закона выпраменьвання Віна вынікае т.зв. закон зрушэння Віна, паводле яго даўжыня хвалі λmax, на якую прыпадае максімум энергіі ў спектры выпрамянення абсалютна чорнага цела, адваротна прапарцыянальная яго абсалютнай тэмпературы:

дзе b=2,897×10-3 м·К — пастаянная Віна.

Закон выпраменьвання Віна — гранічны выпадак закону выпраменьвання Планка для вялікіх частот (малых даўжынь хваль).