Перайсці да зместу

Закон выпраменьвання Планка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Закон выпраменьвання Пла́нка, або формула Пла́нка — закон размеркавання энергіі ў спектры раўнаважнага выпраменьвання пры пэўнай тэмпературы; адзін з асноўных законаў цеплавога выпраменьвання.

Тэарэтычна выведзены М. Планкам (1900) на аснове гіпотэзы квантавання энергіі выпраменьвання. Паводле гэтага закону выпраменьвальная здольнасць u(ν,T) абсалютна чорнага цела ў залежнасці ад частаты ν і абсалютнай тэмпературы T вызначаецца формулай

дзе hпастаянная Планка, kпастаянная Больцмана, cскорасць святла ў вакууме.

Пры высокіх частотах () з закону выпраменьвання Планка вынікае закон выпраменьвання Віна, пры нізкіх частотах () — закон выпраменьвання Рэлея—Джынса, пасля інтэгравання па частотах ад 0 да атрымліваецца закон выпраменьвання Стэфана—Больцмана.

На аснове закону выпраменьвання Планка вызначаны фізічныя пастаянныя Планка h і Больцмана k, распрацаваны метады вызначэння тэмпературы нагрэтых цел (напрыклад, паверхняў Сонца і зорак), ім карыстаюцца пры разліках энергетычных характарыстык крыніц святла.

Закон выпраменьвання Планка — асобны выпадак размеркавання Бозе—Эйнштэйна часціц з нулявой масай спакою (фатонаў), ён стаў адной з перадумоў стварэння квантавай механікі.