Замак Берг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кальмар-Бергскі замак

Замак Берг (люкс.: Schlass Bierg, фр.: Château de Berg, ням.: Schloss Berg) — асноўная рэзідэнцыя вялікіх герцагаў Люксембурга. Знаходзіцца ў горадзе Кальмар-Берг, каля зліцця дзвюх галоўных рэк дзяржавы — Альзет і Атэрт.

Бергскае памесце знаходзілася ва ўладанні заможнага сямейства Паск'е да 1845 года, калі кароль Вілем II вырашыў абзавесціся рэзідэнцыяй у паўднёвай частцы сваіх уладанняў, населенай пераважна каталікамі. Пасля набыцця ім права на замак яго статус быў афіцыйна замацаваны ў першай канстытуцыі Люксембурга (1848).

Пасля аддзялення Люксембурга ад Нідэрландаў у 1890 годзе замак аблюбаваў вялікі герцаг Адольф. Менавіта тут нарадзіліся трое кіраўнікоў вялікага герцагства, уключаючы Жана I. У 1907-11 гг. на месцы старога быў выбудаваны новы замак, больш ёмісты, па праекце М. Остэнрыдэра і П. Функ-Эйта.

У гады Вялікай дэпрэсіі манархі дасягнулі з урадам дамоўленасці аб перадачы Бергскага замка і герцагскага палаца ў сталіцы краіны ва ўласнасць вялікага герцагства ў абмен на кампенсацыю ў 40 млн франкаў. Пры гэтым за імі захоўвалася права пражывання ў гэтых рэзідэнцыях.

У гады Другой сусветнай вайны замак прыйшоў у запусценне, але пасля рэстаўрацыйных прац ізноў стаў месцам знаходжання вялікага герцага (з 1964 года).

Крыніца[правіць | правіць зыходнік]