Замак Дубавац

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Замак Дубавац
харв.: Utvrđeni grad Dubovac
Dubovac Castle in Karlovac11, Croatia.jpg
45°29′42″ пн. ш. 15°31′40,80″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне

Замак Дубавац (харв.: Utvrđeni grad Dubovac) — адзін з найбольш старажытных помнікаў архітэктуры ў Карлавацы, Харватыя. Ён вядомы дзякуючы сваёй багатай гісторыі і з'яўляецца свайго рода ахоўнікам гістарычнай памяці харвацкага народа[1]. Замак адлюстраваны на пачтовай марке Харватыі[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Замак Дубавац атрымаў сваю назву ў гонар былога дубовага леса, які атачаў яго ў даўнія часы. Цікава, што замак Дубавац старэйшы за сам горад Карлавац, у якім ён знаходзіцца. Калі Карлавац пачаў будавацца, Дубавац існаваў ужо доўгі час. У сярэднявеччы Дубавац развіваўся як вёска з крэпасцю, і знаходзіўся на перасячэнні важнейшых для свайго часу рэк і дарог. Першае згадванне аб горадзе сустракаецца ў 1339 годзе, калі ў Дубавац прыязджае святар. Ёсць таксама згадванні аб гандлёвых і камерцыйных прадпрыемствах, а таксама аб разбуральнай турэцкай навале 1578 года. Гэта навала практычна і спустошыла Дубавац, бежанцы з якога знайшлі сабе пытулак на тэрыторыі суседняга паселішча Карлавац. Ад ранейшага паселішча захаваўся толькі замак.

Рэканструкцыі[правіць | правіць зыходнік]

Апошняя рэканструкцыя замка была праведзена ў 1961 годзе, у тым ліку па ініцыятыве харвацкага інстытута кіравання ім. Грэта Юрыч, які і заняў яго памяшканне. А з 1965 па 2007 замак належаў гарадскому музею і ва ўсіх яго памяшканнях былі размешчаны экспазіцыі прысвечаныя гісторыі горада.

Для рэканструкцыі замка ў XX стагоддзі выкарыстоўваліся велмі важныя запісы ваенных інжынераў, зробленыя ў 1770 годзе. У гэтых дакументах апісана структура замка і матэрыялы, якія выкарыстоўвалісь падчас будаўніцтва.

Уладальнікі замка[правіць | правіць зыходнік]

Уладальнікамі замка ў розныя чаы былі арыстакратычныя сем'і: Зудары (1387—1426), Франкапаны (1442—1550), і Зрынскі (1550—1578), потым замак перайшоў да камандавання арміі ў Карлавацы (1678—1810)[3].

У 1837 г. новы ўладальнік замка, граф Лаваль Нгуен, перабудаваў яго ў тылі рамантызма[4].

Зноскі

  1. James Stewart. Croatia. — Interlink Publishing Group Incorporated, 2009. — 380 с. — ISBN 9781566567664.
  2. HP-Hrvatska pošta d.d. - Pretraživanje (14 чэрвеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2011. Праверана 8 мая 2018.
  3. Karlovac County: 10 Things to Check Out (англ.) , Croatia Week . Праверана 8 мая 2018.
  4. http://www.castles.info/croatia/ Замки Хорватии

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]