Замак герцагаў Урбінскіх
Славутасць | |
Замак герцагаў Урбінскіх | |
---|---|
італ.: Palazzo Ducale | |
![]() | |
43°43′27″ пн. ш. 12°38′10″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | рэнесансная архітэктура |
Архітэктар | Luciano Laurana[d], Francesco di Giorgio[d] і Maso di Bartolomeo[d] |
Дата заснавання | 1472 |
Сайт | gallerianazionalemarche.it (італ.) |
![]() |
Палацца Дукале (італ.: Palazzo Ducale, гэта значыць «герцагскі палац») — былая рэзідэнцыя ўладароў Урбіна, выдатны прыклад палацавага комплексу эпохі Адраджэння і помнік Сусветнай спадчыны.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У Сярэднявеччы на скале ва Урбіна знаходзіўся невялікі замак. У палове XV стагоддзя Федэрыга да Монтэфельтра заклікаў фларэнційскіх дойлідаў, каб узвесці вакол яго палацавыя пабудовы ў апошнім гусце. Найбольшы ўнёсак у праектаванне і будаўніцтва ўнёс далмацін Лучана Лаўрана, які натхняўся творчасцю Брунелескі.
Пасля смерці герцага ў 1482 г. будаўнічыя працы былі прыпынены, але нават у няскончаным выглядзе палац набыў славу ідэальнай рэзідэнцыі для асвечанага манарха. У гэтым кантэксце ён згадваецца Бальдасарэ Кастыльёнэ ў знакамітым трактаце «Пра прыдворнага».
Сучаснасць[правіць | правіць зыходнік]
У наш час у палацы, які доўгі час служыў мэрыяй Урбіна, размешчана збор Нацыянальнай галерэі Марке (галоўным чынам італьянскі жывапіс эпохі Адраджэння). Пры гэтым некаторыя залы палацца нават больш значныя з мастацкага пункта гледжання, чым прадстаўленыя ў ім карціны. Да ліку такіх адносіцца кабінет герцага, на сценах якога з выкарыстаннем прыёмаў інкрустацыі і ілюзіянізму намаляваны паліцы з кнігамі, астранамічнымі і музычнымі інструментамі, а таксама сімваламі вольных мастацтваў. Палацавыя капэлы ў палацца парныя, адна хрысціянская, а іншая — язычніцкая, прысвечаная Музам.
![]() |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 828 рус. • англ. • фр. |
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Замак герцагаў Урбінскіх