Замарожаны
Замарожаны | |
---|---|
фр.: Hibernatus | |
Жанр | гумарыстычная фантастыка[d], кінакамедыя[1][2] і навукова-фантастычны фільм[d] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Gaumont Film Company[d] |
Працягласць | 82 хв. |
Краіна | |
Мова | французская |
Год | 1969 |
IMDb | ID 0064425 |
«Замарожаны» (фр.: Hibernatus) — кінакамедыя сумеснай вытворчасці Францыі і Італіі 1969 года рэжысёра Эдуара Малінаро з Луі дэ Фюнэсам у галоўнай ролі.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]У панядзелак, 2 лютага 1970 года, сумесная франка-дацкая экспедыцыя пад кіраўніцтвам Янсана, праводзячы свае штатныя даследаванні ў Грэнландыі, знаходзіць цела чалавека, замарожанага ў кавалку лёду. Побач таксама былі знойдзены абломкі карабля «Голанд», які знік у 1905 годзе. Абутак замарожанага падобны да абутку пачатку стагоддзя, таму даследчыкі робяць выснову — чалавек праляжаў пад лёдам амаль 65 гадоў.
У Францыі прафесару Эдуару Лар’еба, спецыялісту па штучным замарожванні, і прафесару Баркову, кіраўніку псіхіятрычнай службы, атрымоўваецца вярнуць замарожанага да жыцця. Лар’еба высоўвае гіпотэзу, што ў 1905 годзе параход «Голанд», транспартуючы вадкі гліцэрын, сутыкнуўся з айсбергам. У выніку чалавек быў абліты гліцэрынам і імгненна змёрз. Гліцэрын ж паслужыў ахоўным коканам, які не даў целу раскласціся за 65 гадоў.
Замарожаны аказваецца дзедам жонкі фабрыканта Юбера дэ Тартаса (Луі дэ Фюнэс), пра што яму паведаміў асабіста міністр унутраных спраў. Гэтая навіна зусім не цешыць мсье дэ Тартаса, бо фірма, якой ён кіруе, належыць яго жонцы Эдме, і з’яўленне новага сваяка можа паставіць пад пытанне яго пазіцыі. Таму ён з радасцю згаджаецца на прапанову пакінуць дзеда ў распараджэнні навукоўцаў, з чым, аднак, катэгарычна не згодная Эдме. Яна лічыць бесчалавечным адвесці яму ролю паддоследнага труса і настойвае на тым, каб ён жыў у іх доме, а ў выпадку, калі Юбер будзе пярэчыць гэтаму, пагражае пазбавіць яго правоў на фабрыку. Змацуючы сэрца Юбер згаджаецца, але як гэтага дабіцца, калі сам міністр сочыць за ходам эксперыменту і лічыць яго неверагодна важным для Францыі. Дэ Тартасам застаецца адзінае выйсце — выкрасці сваяка. З дапамогай прафесара Бібаліні яны прыдумляюць мудрагелісты план і паспяхова рэалізуюць яго. Але самыя вялікія праблемы ў іх узнікаюць дома, бо для таго, каб дзед не звар’яцеў, ім даводзіцца стварыць у доме атмасферу пачатку XX стагоддзя, і ў дадатак, хутка асвоіўшыся ў сям’і, ён пачынае заляцацца да нявесты іх сына…
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]- Луі дэ Фюнэс — Юбер дэ Тартас
- Клод Жансак — Эдмэ дэ Тартас
- Бернар Алан — Поль Фурнье, «Замарожаны», дзядуля Эдмэ
- Аліўе дэ Фюнэс — Дыдзье дэ Тартас
- Мішэль Лонсдаль — прафесар Эдуар Лар’еба
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б http://www.imdb.com/title/tt0064425/ Праверана 9 красавіка 2016.
- ↑ а б в http://www.filmaffinity.com/en/film654756.html Праверана 9 красавіка 2016.
- ↑ а б в г Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ а б в г http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=37272.html Праверана 9 красавіка 2016.