Перайсці да зместу

Луі дэ Фюнэс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Луі дэ Фюнэс
фр.: Louis de Funès
Дата нараджэння 31 ліпеня 1914(1914-07-31)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 студзеня 1983(1983-01-27)[1][2][…] (68 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Germaine Carroyer[d][4] і Жанна дэ Фюнэс[d][5]
Дзеці Аліўе дэ Фюнэс і Daniel de Funès de Galarza[d]
Адукацыя
Прафесія комік, кінаакцёр, кінарэжысёр, кінапрадзюсар, акцёр дубляжа, сцэнарыст, тэатральны акцёр, піяніст, тэлеакцёр, акцёр
Узнагароды
IMDb ID 0000086
louisdefunes.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Луі дэ Фюнэс (фр.: Louis de Funès, поўнае імя Луі́ Жэрмэ́н Даві́д дэ Фюнэс дэ Галарса, фр.: Louis Germain David de Funès de Galarza; 31 ліпеня 1914(1914-07-31)[1][2][…], Курбевуа, дэпартамент Сена[3]27 студзеня 1983(1983-01-27)[1][2][…], Нант, Метраполія Францыі[3]) — французскі кінаакцёр, комік, рэжысёр, сцэнарыст.

Нарадзіўся 31 ліпеня 1914 года ў сям’і юрыста, іспанца па паходжанню. Пасля вайны ўпершыню спрабуе сябе ў кінематографе. Яшчэ раней вучыўся на драматычных курсах Мішэля Сімона. У 1945 годзе зняўся ў сваім першым фільме «Барбізонская спакуса» рэжысёра Жана Стэлі. Першую галоўную ролю (браканьер Блеро) атрымлаў у фільме «Не злоўлены — не злодзей» (1958). Гэтая стужка робіць яго знакамітым.

Вяршыня папулярнасці прыходзіцца на 1960-я гг., калі Луі дэ Фюнэс прымаў удзел у трох-чатырох фільмах кожны год. Іграў камічнага камісара Жува ў трылогіі аб Фантамасе рэжысёра Андрэ Юнебеля. Юнебель спачатку плануе зняць 10 фільмаў гэтай серыі, але з-за не вельмі вялікай папулярнасці трэцяга («Фантамас супраць Скотланд-Ярда») праект быў закрыты.

Больш за 2 мільёны гледачоў з усяго свету прагледзелі фільмы «Вялікая прагулка» і «Разявака», дзе Луі дэ Фюнэс іграў найбольш бачныя і яскравыя ролі. Аналагічны поспех чакаў і серыю фільмаў пра прыгоды жандараў з Сен-Трапэ (1960-1970-у гг.) з Фюнэсам у ролі смешнага, але мужнага і знаходлівага паліцэйскага Людавіка Крушо.

15 сакавіка 1973 года атрымаў званне «Кавалер ордэна Ганаровага легіёна». З сярэдзіны 1970-х яго здароўе пагаршаецца. У 1975 годзе перажывае адразу два інфаркты. Акцёр кідае кіно і пачынае займацца гадаваннем коз і вырошчваннем кветак. Але, атрымаўшы званок ад Клода Зідзі з прапановай зняцца ў фільме «Крыльца ці ножка» (1976), ён не змог адмовіцца. Роля рэстараннага крытыка месье Дзюшмэна была выканана бліскуча. Роля ў фільме «Жандар і жандарэткі» (1982) была апошняй. Акцёр памёр 27 студзеня 1983 года ад сардэчнага прыступу.

Рысы характару

[правіць | правіць зыходнік]

Сам Луі дэ Фюнэс казаў: «Я не шкадую аб марудным развіцці маёй кар’еры. Гэтая маруднасць дапамагла мне грунтоўна зразумець маю прафесію. Калі я быў невядомым, я стараўся афарбаваць дэталямі, мімікай, жэстамі маленькія ролі, якія мне даручалі. Таму, калі пачаць нанова, то я б не адмовіўся ад гэтага шляху».

Аліўе, сын акцёра, сцвярджаў, што яго бацька быў вельмі скупы: «Бацька пастаянна насіў на паясным рамяні агромністую звязку ключоў ад усіх шафаў, дзвярэй і скрынь, на якіх, дзе толькі магчыма, былі замкі. Ён скрупулёзна правяраў кожны рахунак. Шэсць разоў ён прымушаў мяне спрабавацца ў кіно, а калі я заявіў, што хачу быць пілотам, пачаў устройваць страшэнныя скандалы. Словам, у сям’і ён быў тыранам»[1] Архівавана 5 сакавіка 2016.. «Ён быў чыстым арыстакратам, які любіў уласную і адзіную жонку, вудзіў рыбу і вырошчваў ружы. Ён не любіў шумнага, штодзённага жыцця. Ён жыў ва ўласным свеце, які стараўся, каб ніхто не кранаў».

Рэжысёрскія працы

[правіць | правіць зыходнік]
  • 1979 — L’avare

Першая жонка — Джэрмэйн Луіз Элодзі Кэроер. Знаходзіліся ў шлюбе з 27 красавіка 1936 г. па 13 лістапада 1942 г.

Другая жонка — Жанна дэ Фюнэс. Знаходзіліся ў шлюбе з 20 красавіка 1943 г. па 27 студзеня 1983 — да самой смерці акцёра.

Сыны
  • Ад першага шлюбу — Дэніэл Чарлз Луі дэ Фюнэс дэ Галарса (нар. 12 ліпеня 1937 г.).
  • Ад другога шлюбу — Патрык Чарлз дэ Фюнэс дэ Галарса (нар. 27 студзеня 1944 г.).
  • Ад другога шлюбу — Аліўе дэ Фюнэс (нар. 11 жніўня 1949 г.), акцёр.

Зноскі

  1. а б в г Louis de Funès // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б в г Louis Funès // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в г Fichier des personnes décédées mirror Праверана 13 кастрычніка 2021.
  4. https://www.estrepublicain.fr/actualite/2017/01/24/daniel-de-funes-le-fils-de-louis-de-funes-est-decede
  5. Paris MatchHachette Filipacchi Médias, Hachette, 1949. — ISSN 0397-1635; 0031-2029