Замкавая вуліца (Ліда)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Замкавая вуліца
Ліда
Агульная інфармацыя
Краіна

Flag of Belarus.svg Беларусь

Горад

Ліда

Commons-logo.svg Замкавая вуліца на Вікісховішчы

За́мкавая вуліца — вуліца ў гістарычным цэнтры Ліды, адна з найбольш старажытных ў горадзе. Праходзіць ля сцен Лідскага замка, з поўдня і захаду. Канфігурацыя вуліцы змянілася апошні раз у 2010 годзе[1]. Захаваўся фрагмент жылой забудовы пачатку XX ст., у якім увасоблены асноўныя мастацка-стылявыя напрамкі гэтага перыяду.

Няцотны бок[правіць | правіць зыходнік]

Лідскі замак мае адрас: вуліца Замкавая, 1. Узведзены ў XIV ст. па ініцыятыве князя Гедыміна. Адноўлены ў кан. ХХ — пач. ХХІ ст.

Дом № 3

Дом № 3 насупраць замкавай сцяны. Пабудаваны з цэглы. Размешчаны адасоблена. Двухпавярховы аб’ём блізкі ў плане да прамавугольніка, накрыты вальмавым дахам. У цэнтры галоўнага фасада — лоджыя, дзе размешчаны двухкалонны порцік. Паміж калонамі выступае балкон з ажурнай каванай агароджай. Сцены будынка завершаны карнізам, у сярэдзіне якога трохвугольны франтон порціка. Тарцовыя фасады завершаны шчытамі. Кожны паверх дома папярэчнай сцяной і лесвічнай клеткай падзелены на 4 кватэры. Цяпер тут гандлёвыя ўстановы.

Дом № 5

Дом № 5 пабудаваны з цэглы як жылы. Размяшчэнне дома абумовіла складаную канфігурацыю яго плана — шматграннік са скругленым вуглом. Двухпавярховы аб’ём накрыты двухсхільным дахам. Фасады маюць плоскаснае вырашэнне, пазбаўлены дэкору. Планіроўка зменена. Дом — помнік жыллёвай архітэктуры з рысамі канструктывізму. Цяпер тут гандлёвыя ўстановы.

Дом № 7

Дом № 7 пабудаваны з цэглы. У 1939-41 тут жыў Валянцін Таўлай, паэт, грамадскі дзеяч, рэдактар газеты «Уперад». У 1965 на доме ўсталявана мемарыяльная дошка. Зараз тут размяшчаецца літаратурны аддзел Лідскага гісторыка-мастацкага музея.

Цотны бок[правіць | правіць зыходнік]

Дом № 2

Дом № 2 пабудаваны з цэглы як жылы. Размешчаны адасоблена. Двухпавярховы, вырашаны ў выглядзе кампактнага аб’ёму з двухсхільным чарапічным дахам. Галоўны фасад шырокім поясам падзелены на два ярусы. Ідэнтычна вырашаны і дваровы фасад. Тарцы будынка завершаны шчытамі. Цяпер тут адміністрацыйныя ўстановы.

Дом № 4 — адміністрацыйны корпус будаўнічага трэста, узведзены ў другой палове ХХ ст.

Ліда, вуліца Замкавая (2018)

Зноскі

  1. Рашэнне Лідскага раённага Савета дэпутатаў ад 25 чэрвеня 2010 г. № 17 «О переименовании улиц и бульвара» на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ, 1986.- 371 с., іл.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]