Помнік Гедыміну (Ліда)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Помнік
Помнік Гедыміну
53°53′18,28″ пн. ш. 25°18′11,12″ у. д.HGЯO
Краіна
Горад
Скульптар Вольга Нячай, Сяргей Аганаў
Дата пабудовы 2019 год
Матэрыял бронза, граніт

Помнік Гедыміну — помнік у Лідзе, прысвечаны вялікаму князю літоўскаму, заснавальніку Лідскага замка. Пастаўлены ў скверы на плошчы 600-годдзя Ліды, на рагу вуліц Грунвальдскай і Замкавай, каля паўночнай сцяны замка ў 2019 годзе[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 2017 года Лідскі райвыканкам абвесціў конкурс на лепшы эскіз скульптуры «Заснавальнік замка — князь Гедымін», у якім узялі ўдзел 28 прац. У лютым 2018 пасля падліку галасоў перамог сумесны эскіз скульптараў Вольгі Нячай і Сяргея Аганава[1].

Былі спрэчкі па напісанні імя князя, але Рэспубліканскі мастацка-манументальны савет зацвердзіў на помніку надпіс «Гедымін»[1].

12 жніўня 2019 года помнік быў усталяваны[2], яго ўрачыстае адкрыццё, прымеркаванае да святкавання Дня горада, адбылося 7 верасня.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Бронзавая конная статуя князя будзе пастаўлена на высокі пастамент. Гедымін паўстае як спакойны мужны кіраўнік, які ўпэўнена сядзіць на кані. Гедымін паказаны ў дасканалых рыцарскіх даспехах, але без шлема і ў багатым убранні. На галаве князя карона, бо ён, як раней і Міндоўг, называў сябе каралём. Яго рука ўладна ляжыць на мячы, што сімвалізуе сабой ваяўнічы характар улады таго гістарычнага перыяду. Аднак, меч не аголены і першую чаргу з’яўляецца сімвалам абароны і аховы княства. Пастамент, які плануецца выканаць з грубага граніту, магчыма з імітацыяй бутавага мура, сімвалізуе сабой краіну. Доўгая мантыя, як адзнака княжацкай улады, цяжкай драпіроўкай спадае на пастамент, часткова ахінае яго, уяўляе сабой сімвал апекі над дзяржавай. Пры ўсёй мастацкай абагульненасці вобраза Гедыміна, ягонае аблічча адпавядае гістарычнай праўдзе, чаму паспрыялі шматлікія кансультацыі з навукоўцамі[1].

На гранітным пастаменце будзе змешчана імя князя і адзін з дзяржаўных сімвалаў Вялікага Княства Літоўскага — герб «Калюмны» (або «Слупы Гедыміна»)[1].

Зноскі