Замкавая вуліца (Полацк)
Замкавая вуліца Полацк | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Горад | Полацк |
Паштовы індэкс | 211415 |
Замкавая вуліца — вуліца на Верхнім замку ў Полацку.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Вуліца размешчана на Замкавай гары.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У 1923 годзе мела назву Верхне-Замкавая. З сярэдзіны 1920-х гадоў да 1946 года назвалася Замкавай. Потым некаторы час мела назву Скарынаўская.[1]
Забудова[правіць | правіць зыходнік]
- № 1 — Сафійскі сабор —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 210Г000606
- № 5 — правіянцкі магазін 1773—1775 гадоў. Выкарыстоўваўся як корпус Полацкай райбальніцы —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000609
Помнікі[правіць | правіць зыходнік]
- Барысаў камень —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212В000608