Запінскі павет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Запі́нскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Берасцейскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Цэнтр — горад Столін.

Утвораны Чатырохгадовым соймам у 1791 г. шляхам падзелу Пінскага павета (улучыў землі на поўдзень ад ракі Прыпяць). Існаваў да 1793 г., калі быў скасаваны Гарадзенскім соймам.[1]

Зноскі

  1. Запінскі павет // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 647

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.