Запіскі з падполля
Запіскі з падполля | |
---|---|
руск.: Записки изъ подполья | |
![]() | |
Жанр | аповесць |
Аўтар | Фёдар Міхайлавіч Дастаеўскі |
Мова арыгінала | руская |
Дата напісання | 1864 |
Дата першай публікацыі | 1864 |
![]() |
«Запі́скі з падпо́лля» (руск. Записки из подполья) — аповесць Дастаеўскага, выданая ў 1864 годзе. Лічыцца першым творам, які адносіцца да філасофскага кірунку экзістэнцыялізм[1]. Аповедзь вядзецца ад першай асобы мінулым чыноўнікам, які жыве ў Пецярбургу.
Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]
«Запіскі» пачынаюцца прадстаўленнем інтэлектуальных «находак» галоўнага героя. У першай чвэрці аповесці прадстаўлены толькі адзін біяграфічны факт — што герой атрымаў спадчыну, звольніўся са службы і цалкам перастаў пакідаць сваю кватэру, ушоўшы ў «падполле». Аднак у далейшым у сваіх запісках герой распавядае пра сваё жыццё — пра дзяцінства без сяброў, пра сваю стычку (якая ўспрымаецца гэтак толькі ім) з афіцэрам, і два эпізода з жыцця, якія сталі, пры дапушчэнні аб праўдзівасці запісак, самай значнай і прыкметнай падзеяй у жыцці героя. Першая — гэта абед з даўнімі школьнымі таварышамі, на якім ён усіх пакрыўдзіў, раззлаваўся, і нават вырашыў выклікаць аднаго з іх на дуэль. Другая — гэта маральныя здзекванні над выляжанкай з публічнага дому, якой ён спачатку са злосці спрабаваў паказаць усю агіднасць яе становішча, пасля, незнарок даўшы ёй свой адрас, сам трываў ад яе непераносныя пакуты, якія мелі свой корань у яго ўзлаванасці і тым, што той вобраз, якім ён перад ёй імкнуўся прадставіцца, меў ашаламляльнае разыходжанне з сапраўдным яго станам. Усімі сіламі імкнучыся абразіць яе другі раз, гэтым дзеяннем ён сканчвае сваё апавяданне аб выхадах з «падполля», а з боку рэдактара гэтых запісак дадаецца, што наяўны працяг гэтых запісак — зноў інтэлектуальны прадукт героя — у існасці, пусты і нікчэмны і ня можа прадстаўляць якой-небудзь цікавасці чытацелю.
Зноскі
- ↑ Existentialism from Dostoevsky to Sartre Walter Kaufmann ISBN 0-452-00930-8. P.12