Зафісуру

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Зафісуру
(Zafisoro)
Агульная колькасць 96 тыс. (2011 г.)
Рэгіёны пражывання Мадагаскар
Мова малагасійская
Рэлігія культ продкаў, шаманізм, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы іншыя малагасійцы

Зафісу́ру (малагас. Zafisoro) — этнічная група малагасійцаў. Насяляюць паўднёва-ўсходні рэгіён Мадагаскара. Агульная колькасць - 96 тыс. чал.[1]

Група зафісуру склалася ў XV - XVIII стст. у выніку перасялення на Мадагаскар мігрантаў з Усходняй Афрыкі, іх узаемадзеяння з тубыльцамі аўстранезійскага паходжання, а потым вылучэння дзяржавы зафісуру са складу ўсходнемадагаскарскай дзяржавы Ізуру (Ісора). Назва групы літаральна азначае "дзеці Ізуру".

Асноўныя заняткі - сельская гаспадарка і лоў рыбы.

Большасць зафісуру прытрымліваецца традыцыйных рэлігійных культаў. Распаўсюджана хрысціянства.

Зноскі