Перайсці да зместу

Заходнія Румынскія горы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Заходнія Румынскія горы
Горы Траскэў
Горы Траскэў
Краіна
Найвышэйшы пункт1848 м 
Заходнія Румынскія горы (Карпаты)
Заходнія Румынскія горы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Захо́днія Румы́нскія го́ры[1], Апусені[1] (рум.: Munţii Apuseni) — частка горнай сістэмы Карпат на захадзе Румыніі.

Абмежаваны на захадзе Сярэднедунайскай раўнінай, на поўначы — далінай ракі Самеш, на ўсходзе — Трансільванскім плато, на поўдні — далінай ракі Мурэш. Вылучаюць цэнтральны платопадобны горны масіў Біхар (вышыні да 1848 м), вапняковыя горы Траскэў (да 1370 м) і Металіч (да 1438 м), на захадзе хрыбты Кодру (1112 м), Зэранд і Пэдура-Краюлуй (ніжэй за 1000 м), на поўначы — хрыбты Месеш, Плапіш і Фэджэт. Складзены з гранітаў, крышталічных сланцаў, вапнякоў і вулканічных парод. Вядомы радовішчы каляровых металаў (золата, серабро, поліметалы, ртуць), вядзецца здабыча мармуру, андэзіту, вапняку. Характэрны букавыя, дубовыя і хваёвыя лясы, лугі.

  • Захо́днія Румы́нскія го́ры, Апусені // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 19. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
  • За́падные Румы́нские го́ры, Апусени // Т. 9. Евклид — Ибсен. — М. : Советская энциклопедия, 1972. — С. 344. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • За́падные Румы́нские го́ры, Апусени // Большой словарь географических названий (руск.) / Гл. ред. В. М. Котляков. — Екатеринбург: У-Фактория, 2003. — С. 229. — 832 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-94799-148-9.
  • За́падные Румы́нские го́ры, Апусени // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 175. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.