Заўтра была адліга

З пляцоўкі Вікіпедыя
Заўтра была адліга
Выданне
Жанр Проза
Аўтар Віктар Шніп
Мова арыгінала беларуская
Дата першай публікацыі 2015
Выдавецтва Мастацкая літаратура
Колькасць старонак 341
Афармленне Уладзімір Васюк
ISBN 978-985-02-1643-4

«Заўтра была адліга» — кніга беларускага аўтара Віктара Шніпа. Жанр — проза, дзённікавы раман паэта. Выдадзена ў 2015 годзе выдавецтвам «Мастацкая літаратура».

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Кніга складаецца з твораў нон-фікшн(руск.) бел. (сапраўдныя гісторыі) і вершаў Віктара Шніпа[1]. Гэта паўтара года асабістага жыцця аўтара (2013—14 гг.), побытавыя дзённікавыя запісы, якія арганічна спалучаюцца з вершамі, мастацкімі замалёўкамі філасофскімі разважаннямі, лірычнымі адхіленнямі, цікавымі гісторыямі з выдавецкай практыкі[2]. Нягледзячы на такое спалучэнне жанраў і стыляў, кніга чытаецца як адзіны, суцэльны твор.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова твор часткова друкаваўся ў часопісе «Полымя» (2014, №7)[3]. У 2015 годзе выдадзена асобнай кнігай у выдавецтве «Мастацкая літаратура».

Прэміі. Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

  • 2015 год — па версіі сайта DelaemVmeste.BY кніга прызнана як «Лепшая не мастацкая проза 2015 года»[4].

Намінацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • 2016 год — намінавана на літаратурную прэмію Ежы Гедройца[5]
  • 2016 год — намінавана на літаратурную прэмію «Кніга году»[6]

Рэцэнзіі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Віктар Шніп. Заўтра была адліга (недаступная спасылка). Мастацкая літаратура (2 лістапада 2015). Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2016. Праверана 25 красавіка 2016.
  2. Прэзентацыя кнігі Віктара Шніпа “Заўтра была адліга” (недаступная спасылка). Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (9 мая 2015). Архівавана з першакрыніцы 21 кастрычніка 2017. Праверана 25 красавіка 2016.
  3. Шніп. В. Заўтра была адліга // Полымя : часопіс. — 2014. — № 7. — С. 115—142.
  4. Лучшие книги 2015 года в Беларуси. DelaemVmeste.BY (3 лютага 2016). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2016. Праверана 25 красавіка 2016.
  5. Абвешчаны поўны спіc намінантаў на прэмію Гедройца. Наша Ніва (28 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2016. Праверана 25 красавіка 2016.
  6. Спіс намінаваных кніг. 75. Віктар Шніп. Заўтра была адліга (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2016. Праверана 25 красавіка 2016.