Збочна (гарадзішча)
Гарадзішча | |
Збочна | |
---|---|
53°03′54″ пн. ш. 25°01′53″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Збочна |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413В000541 |
Збочна — гарадзішча X—XIV стагоддзяў каля в. Збочна Слонімскага раёна, размешчанае на беразе р. Акоўка, ва ўрочышчы Гарадзішча. Пляцоўка гарадзішча разбураецца гаспадарчымі ямамі.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Амаль з усіх бакоў абкружана забалочанай поймай ракі. Пляцоўка акруглай формы, умацавана дзвюма лініямі валоў. Вонкавы вал вышыней 2,5—3 м (з поўначы частка вала адсутнічае). Унутраны вал на адлегласці 10—25 м ад вонкавага, насыпаны на краі круглай пляцоўкі дыяметрам 60 м. У вонкавым і ўнутраным валах ёсць уезд з паўднёвага захаду, ва ўнутраным — і з паўднёвага ўсходу.
Даследаванне[правіць | правіць зыходнік]
Адкрыў у 1893 годзе Я. М. Міхайлоўскі. Шматразова даследавалася. Культурны пласт складае 0,4—0,7 м. Знойдзены фрагменты ганчарнай керамікі XII—XIII стст., металічныя вырабы, рэшткі цэглы, косці жывёл. П. А. Рапапорт знайшоў пячатку канца XVI ст.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 527 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Збочна (гарадзішча) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Збочна (гарадзішча) на сайце Radzima.org