Збігнеў Рау
Збігнеў Рау | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Zbigniew Rau | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Яцак Чапутовіч[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
3 лютага 1955 (68 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктарская ступень[d] (1982), габілітаваны доктар (1996) і навуковы прафесар[d] (2005) | ||||||
Дзейнасць | палітык, правазнавец, выкладчык універсітэта | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Збігнеў Уладзімеж Рау (польск.: Zbigniew Włodzimierz Rau; нар. 3 лютага 1955, Лодзь, ПНР) — польскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, міністр замежных спраў Рэспублікі Польшча. Дзеючы старшыня Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1977 годзе скончыў юрыдычны факультэт Лодзінскага ўніверсітэта. З 1981 года быў стыпендыятам і выкладчыкам ва ўніверсітэтах Германіі, Нідэрландаў, Вялікабрытаніі, ЗША і Аўстраліі. У 1982 годзе атрымаў ступень доктара права, у 1996 годзе — хабілітаванага доктара.
У 2005 годзе атрымаў вучонае званне прафесара юрыдычных навук і ўзначаліў кафедру палітыка-прававых дактрын Лодзінскага ўніверсітэта.
У 2005 годзе ўваходзіў у Камітэт падтрымкі Леха Качыньскага на прэзідэнцкіх выбарах. У тым жа годзе на парламенцкіх выбарах быў абраны сенатарам ад партыі «Права і справядлівасць». З 2006 па 2008 гады прадстаўляў польскі парламент у Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы.
8 снежня 2015 года ўзначаліў Лодзьскае ваяводства. 11 лістапада 2019 года быў абраны дэпутатам Сейма і завяршыў працу ў якасці ваяводы. У сейме быў прызначаны старшынёй камісіі па замежных справах. У 2020 годзе стаў старшынёй дэлегацыі польскага парламента ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы.
26 жніўня 2020 года Збігнеў Рау прызначаны міністрам замежных спраў Рэспублікі Польшча.
Зноскі
- Сенатары Польшчы
- Лодзьскае ваяводства
- Нарадзіліся 3 лютага
- Нарадзіліся ў 1955 годзе
- Нарадзіліся ў Лодзі
- Члены партыі «Права і справядлівасць»
- Выпускнікі Лодзінскага ўніверсітэта
- Дактары навук
- Выкладчыкі Лодзінскага ўніверсітэта
- Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» 1 ступені
- Узнагароджаныя сярэбраным крыжом Заслугі
- Асобы
- Міністры замежных спраў Польшчы
- Дэпутаты Сейма Польшчы 9 склікання