Перайсці да зместу

Лех Качыньскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лех Качыньскі
польск.: Lech Kaczyński
Сцяг4-ы Прэзідэнт Польшчы Сцяг
25 снежня 2005 10 красавіка 2010
Кіраўнік урада Казімеж Марцінкевіч
Яраслаў Качыньскі
Дональд Туск
Папярэднік Аляксандр Квасьнеўскі
Пераемнік Браніслаў Камароўскі
Сцяг Міністр юстыцыі Польшчы
12 чэрвеня 2000 4 ліпеня 2001
Прэзідэнт Аляксандр Квасьнеўскі
Кіраўнік урада Ежы Бузек
Папярэднік Ханна Сухоцкая
Пераемнік Станіслаў Іваніцкі
Сцяг Мэр Варшавы
18 лістапада 2002 22 снежня 2005
Прэзідэнт Аляксандр Квасьнеўскі
Папярэднік Войцех Козак
Пераемнік Міраслаў Кахальскі
Сцяг Старшыня Вярхоўнай кантрольнай палаты Польшчы
14 лютага 1992 8 чэрвеня 1995
Папярэднік Валерыян Панько
Пётр Каўнацкі (в. а.)
Пераемнік Януш Вайцэхоўскі
Сцяг Кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы
12 сакавіка 1 лістапада 1991
Прэзідэнт Лех Валенса
Папярэднік Яцэк Меркель
Пераемнік Ежы Мілеўскі

Нараджэнне 18 чэрвеня 1949(1949-06-18)[1][2][…]
Смерць 10 красавіка 2010(2010-04-10)[1][2][…] (60 гадоў)
Месца пахавання
Род Качынскія[d]
Бацька Раймунд Качынскі
Маці Ядвіга Ясевіч
Жонка Марыя Качынская
Дзеці Марта Качыньская[d]
Грамадзянства
Веравызнанне каталік
Партыя
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень габілітаваны доктар ()[4] (1 студзеня 1990)
Прафесія адвакат
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Сайт president.pl/en/
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Ле́х Алекса́ндэр Качы́ньскі (польск.: Lech Aleksander Kaczyński; 18 чэрвеня 1949 — 10 красавіка 2010) — прэзідэнт Польшчы ў 2005—2010 гадах. З 1992 па 1995 год быў кіраўніком Вярхоўнай кантрольнай палаты, з 2000 да 2001 года быў міністрам юстыцыі ў кабінеце Ежы Бузека, з 2002 да 2005 года быў мэрам Варшавы. Лех Качыньскі быў адным са стваральнікаў польскай партыі «Права і справядлівасць» і яе першым кіраўніком. Качыньскі з’яўляўся доктарам юрыдычных навук, прафесарам Гданьскага ўніверсітэта і ўніверсітэта кардынала Стэфана Вышынскага, спецыялістам у галіне працоўнага права. Сын Раймунда і Ядвігі з Ясевічаў. Меў брата-блізнюка Яраслава Качыньскага.

У 1962 годзе разам з братам гралі ролю Яцка (Лех Качыньскі) і Плацка (Яраслаў Качыньскі) у экранізацыі аповесці Карнеля Макушынскага «Аб двух, якія скралі месяц» рэжысёра Яна Баторыя.

У дзяцінстве Лех Качыньскі наведваў XLI агульнаадукацыйны ліцэй імя Яўхіма Лялевеля ў Варшаве, скончыў XXXIX агульнаадукацыйны ліцэй імя Польскай авіяцыі ў Белянах (раён Варшавы) у 1967 годзе. З 1967 да 1971 года вучыўся ў Варшаўскім універсітэце на факультэце Права і Адміністрацыі. З 1971 да 1997 года працаваў навуковым супрацоўнікам на кафедры працоўнага права Гданьскага ўніверсітэта. У 1980 годзе абараніў дысертацыю і атрымаў ступень доктара права ў Гданьскім універсітэце. Быў надзвычайным прафесарам Гданьскага ўніверсітэта з 1996 да 1999 года, а з 1999 года — Універсітэта кардынала Стэфана Вышынскага.

Палітычная дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Дэмакратычная апазіцыя

[правіць | правіць зыходнік]

У 1968 годзе браў удзел у палітычным крызісе сакавіка 1968 года. У 1971 годзе пераехаў у Гданьск. Восенню 1977 года, з дапамогай брата Яраслава, узяў удзел у дзейнасці Бюро Інтэрвенцыі Камітэта Грамадскай Самаабароны. Чытаў лекцыі працоўнага права для рабочых. З 1978 года дзейнічаў у Свабодных прафсаюзных саюзах Узбярэжжа. У 1978—1980 гадах разам з Яаннай і Анджэем Гвяздамі чытаў лекцыі працоўнага права і гісторыі Польшчы для рабочых. Адначасова пісаў артыкулы ў незалежную газету «Рабочы Узбярэжжа» і распаўсюджваў сярод рабочых газету «Рабочы». У жніўні 1980 года быў дарадцам Забастовачнага камітэта ў Гданьскай верфі.

У 1981 годзе быў дэлегатам гданьскага філіяла «Салідарнасці» на І Нацыянальным З’ездзе Дэлегатаў прафесійнага саюза, дзе быў выбраны членам праграмнага камітэта. Браў удзел у перамовах з Польскай аб’яднанай рабочай партыяй.

Падчас вайсковага становішча быў інтэрнаваны ў Стшэбелінек[en] са снежня 1981 да кастрычніка 1982 года. З 1983 года браў удзел у пасяджэннях Часовай Каардынацыйнай Камісіі.

З 1987 да 1989 года быў сакратаром Нацыянальнага Камітэта «Салідарнасці». З 1985 года ўвайшоў у склад рэгіянальнай Рады дапамогі палітычным вязням у Гданьску.

З другой паловы 1980-х гадоў стаў блізкім паплечнікам Леха Валенсы, лідара «Салідарнасці», а пазней першага прэзідэнта Польшчы. 16 верасня 1988 года браў удзел у перамовах «Салідарнасці» з прадстаўнікамі ўладаў. Са снежня 1989 года быў удзельнікам Грамадзянскага Камітэта пры Леху Валенсе.

З красавіка 1989 года быў удзельнікам Прэзідыума Нацыянальнай Выканаўчай Камісіі «Салідарнасці».

Палітычная дзейнасць у 1990-х гадах

[правіць | правіць зыходнік]

У маі 1990 года быў выбраны першым віцэ-прэзідэнтам Нацыянальнай Камісіі «Салідарнасці». Падаў у адстаўку пасля прайгранай барацьбы Марыяну Краклеўскаму за пасаду кіраўніка «Салідарнасці» у лютым 1991 года.

З 12 красавіка 1991 да 31 кастрычніка 1991 года займаў пасаду міністра стану ў канцылярыі Леха Валенсы. Падаў у адстаўку з пасады пасля канфлікту з Лехам Валенсам і прэм’ер-міністрам Мячыславам Вахоўскім.

У 1992—1995 гадах быў кіраўніком Вярхоўнай кантрольнай палаты.

Быў кандыдатам у прэзідэнты Польшчы на выбарах 1995 года, але зняў сваю кандыдатуру яшчэ да першага тура 30 кастрычніка, і абяцаў падтрымаць любога, хто зможа перамагчы Леха Валенсу.

Палітычная дзейнасць у 2000-х гадах

[правіць | правіць зыходнік]

У 2000—2001 гадах быў міністрам юстыцыі. Разам з братам Яраславам быў адным з заснавальнікаў і актыўным удзельнікам кансерватыўнай партыі «Права і справядлівасць». З 18 лістапада 2002 года да 22 снежня 2005 года Лех Качыньскі быў мэрам Варшавы. На выбарах у першым туры атрымаў 49,58% галасоў, а ў другім 70,54% галасоў выбаршчыкаў. Падаў у адстаўку 22 снежня 2005 года, але адстаўка была прынята толькі 8 лютага 2006 года.

У сакавіку 2005 года Лех Качыньскі першым абвясціў аб сваім жаданні ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах. У першым туры выбараў заняў другое месца пасля Дональда Туска, атрымаўшы 33% галасоў. У другім туры выбараў 23 кастрычніка 2005 года атрымаў 8 257 468 галасоў, што склала 54,04% і выйграў выбары.

Пачаткам прэзідэнцкага тэрміна лічыцца 23 кастрычніка 2005 года, скончыцца тэрмін мусіў 23 кастрычніка 2010 года.

На ўсіх гэтых пасадах Лех Качыньскі актыўна змагаўся з карупцыяй і выступаў у абарону традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцей. Адносна Беларусі Лех Качыньскі меў цвёрдую і прынцыповую пазіцыю, падтрымліваючы яе дэмакратычную супольнасць.[5]

Жонка — эканаміст Марыя Качынская (Мацкевіч) 1943 года нараджэння, старэй мужа на 6 гадоў. Дачка — Марта Дубінецкая 1980 года нараджэння, пасля ўдзелу ў перадвыбарнай кампаніі Леха Качыньскага як узорная дачка, жонка і маці, развялася і выйшла замуж за сына палітычнага суперніка бацькі Марака Дубінецкага. Унучка — Ева. Брат — Яраслаў, перакананы халасцяк, жыве з маці.

10 красавіка 2010 года з’явілася інфармацыя пра крушэнне самалёта прэзідэнта Польшчы пад Смаленскам. Самалёт упаў а 10:50 на ўскраіне вёскі Пячэрск Смаленскай вобласці пры заходзе на пасадку ў вайсковы аэрапорт «Паўночны»[6]. Авіякатастрофа адбылася падчас наведвання Качыньскім месцаў масавых растрэлаў палонных палякаў у Катыні. Паводле даных Euronews, усе 97 чалавек, якія знаходзіліся на борце прэзідэнцкага ТУ-154, уключаючы Прэзідэнта Польшчы і яго жонку Марыю Качыньскую, загінулі[7].

Зноскі

  1. 1 2 Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Lech Kaczyński // Brockhaus EnzyklopädieF.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #103565515 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Polish Science Праверана 11 лютага 2024.
  5. Яны загінулі пад Катынню // Радыё Свабода, 12 красавіка 2010
  6. У авіякатастрофе пад Катынню загінуў прэзідэнт Польшчы Лех Качынскі // Наша Ніва, 10 красавіка 2010
  7. Polish President Lech Kaczynski has died in a plane crash