Збігнеў Уладзімеж Рау (польск.: Zbigniew Włodzimierz Rau; нар. 3 лютага1955, Лодзь, ПНР) — польскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, міністр замежных спраў Рэспублікі Польшча. Дзеючы старшыня Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ).
У 1977 годзе скончыў юрыдычны факультэт Лодзінскага ўніверсітэта. З 1981 года быў стыпендыятам і выкладчыкам ва ўніверсітэтах Германіі, Нідэрландаў, Вялікабрытаніі, ЗША і Аўстраліі. У 1982 годзе атрымаў ступень доктара права, у 1996 годзе — хабілітаванага доктара.
У 2005 годзе атрымаў вучонае званне прафесара юрыдычных навук і ўзначаліў кафедру палітыка-прававых дактрын Лодзінскага ўніверсітэта.
У 2005 годзе ўваходзіў у Камітэт падтрымкі Леха Качыньскага на прэзідэнцкіх выбарах. У тым жа годзе на парламенцкіх выбарах быў абраны сенатарам ад партыі «Права і справядлівасць». З 2006 па 2008 гады прадстаўляў польскі парламент у Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы.
8 снежня 2015 года ўзначаліў Лодзьскае ваяводства. 11 лістапада 2019 года быў абраны дэпутатам Сейма і завяршыў працу ў якасці ваяводы. У сейме быў прызначаны старшынёй камісіі па замежных справах. У 2020 годзе стаў старшынёй дэлегацыі польскага парламента ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы.
26 жніўня 2020 года Збігнеў Рау прызначаны міністрам замежных спраў Рэспублікі Польшча.