Званочак сібірскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Званочак сібірскі
Campanula sibirica.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Campanula sibirica L.

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  361413
EOL  5133777
IPNI  141096-1
TPL  kew-366314

Званочак сібірскі[3] (Campanula sibirica) — кветкавая расліна сямейства званочкавых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Двух- і шматгадовая травяністая расліна з верацёнападобным, галінастым коранем. Сцябло прамое, галінастае, вышынёй 15-80 см, рабрыстае, пакрыта жорсткімі аттапыранымі валаскамі. Прыкаранёвае і ніжняе сцябловае лісце падоўжна-лапатчатае адваротна-ланцэтнае, звужана ў чаранок, астатняе — падоўжна-ланцэтнае або лінейнае, сядзячае або прылеглае да сцябла. Кветкі на доўгіх кветаножках і сабраны ў шматкветкавую вузкую кісцепадобную верхавінкавую мяцёлку. Чашачка ў 3-4 разы карацейшая за вяночак, пакрыта жорсткімі валаскамі, з адагнутымі ўніз прамежкавымі долечкамі. Вяночак даўжынёй 10-25 мм сіне-ліловы, рэдка белы. Плод — каробачка.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Пашырэнне: лесастэпавыя раёны Еўропы, Заходняя Сібір, поўнач Сярэдняй Азіі. У Беларусі знойдзены адзінкавыя экзэмпляры на невялікай плошчы; месцы росту: сухія сасновыя лясы, лясныя паляны, абочыны дарог.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Цвіце з чэрвеня да верасня. Размнажаецца насеннем.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Дэкаратыўная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 29. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU) 


  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5