Звеставанне (Сімонэ Марціні)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сімонэ Марціні
Звеставанне. 1339-42
Матэрыял дрэва
Тэхніка тэмпера
Памеры 30,5 × 20,5 см
Эрмітаж, Санкт-Пецярбург
(інв. ГЭ-284[1])

Звеставанне, Мадонна Анунцыята — карціна Сімонэ Марціні, напісаная ў позні перыяд творчасці Сімонэ Марціні, часу знаходжання яго на поўдні Францыі, у Авіньёне, у 1339—1342 гадах[2]. Захоўваецца ў Эрмітажы ў Санкт-Пецярбургу[3].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Створка з Архангелам Гаўрыілам. Нацыянальная галерэя мастацтва

Карціна ўяўляе сабой створку дыптыха, у якім была намаляваная сцэна Звеставання. У карціне назіраецца прыгожае спалучэнне залатога фону з чырвоным і сінім тонамі вопраткі, пявучая плыўнасць ліній, вытанчаны рух тонкіх рук Марыі. У падоўжаных прапорцыях, выгнутым сілуэце фігуры адчуваецца ўплыў готыкі[3].

Мадонна Марціні апранута ў «сіні плашч на залатой падкладцы з залатым узорам з куфічных літар па краях. На залатым фоне тунікі выштампаваны дробны ўзор, які зверху пакрывае чырвоны лак»[4]. Галаву акружае німб з выціснутым на ім вянком з руж. Твар выкананы вельмі старанна, у ценях прасвечвае светла-зялёны санкір  (руск.). Гэта звязана з ужываннем для ніжніх слаёў жывапісу (падмалёўкі) «вердэтэры», якая звычайна праядае верхні пласт фарбы. Ледзь прыкметны пераход ад святла да ценю тонка мадэлюе форму. Аднак такая прапрацоўка не накіраваная на стварэнне ілюзіі трохвымернасці[5].

Доўгі час лічылася, што другая створка з выявай архангела Гаўрыіла, які прынёс Марыі вестку аб маючым адбыцца нараджэнні Хрыста, — страчаная. Цяпер існуе здагадка, што гэтай створкай з'яўляецца які захоўваецца ў Нацыянальнай галерэі Вашынгтона «Архангел», памеры якога і арнамент апраўлення супадаюць з эрмітажнай карцінай[6].

Тэхніка[правіць | правіць зыходнік]

«Звеставанне» напісана тэмперай на дрэве з гіпсавым грунтам. Гатычны арнамент фону выгравіраваны жалезнай іголкай і выціснуты штэмпелем[7].

Асаблівую цікавасць уяўляе ўпрыгожванне зваротнага боку дыптыха. Мастацтвазнавец Ферн Раск Шэплі апісвала яго як цісненне на скуры, хоць на самай справе малюнак выціснуты на гіпсавым ляўкасе. Адваротны бок дошкі з выявай архангела Гаўрыіла нагадвае пацёртую вокладку для кнігі, што магло быць разлічана на своеасаблівы мастацкі эфект: пры раскрыцці складаная «скура» як бы ператвараецца ў золата, паколькі гледачу адкрываецца залачонае нутро карціны.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

«Мадонна» знаходзілася ў зборы графа Р. С. Строганава  (руск.) ў Рыме. У 1911 годзе згодна з завяшчаннем уладальніка была перададзена ў Эрмітаж[3].

Падобныя працы[правіць | правіць зыходнік]

Існуе яшчэ адзін дыптых  (ісп.) працы Сімонэ Марціні, які цяпер захоўваецца ў Каралеўскім музеі вытанчаных мастацтваў  (руск.) у Антверпене.

Зноскі

  1. а б https://www.hermitagemuseum.org/wps/portal/hermitage/digital-collection/01.+Paintings/29308/ Праверана 15 снежня 2015.
  2. Государственный Эрмитаж. Западноевропейская живопись. Каталог. Вып. I. Италия, Испания, Франция, Швейцария. Л., 1976. С. 112.
  3. а б в Мадонна (1339—1342) (руск.)
  4. Андреева В. Указ. соч. С. 157—158.
  5. Мадонна Аннунциата (руск.)
  6. Кустодиева Т. Лившиц Н. Итальянская живопись XIII—XVIII вв. в Эрмитаже. Очерк-путеводитель. Л., 1974. С. 13.
  7. Андреева В. Мадонна Аннунциата графа Строганова в императорском Эрмитаже // Сборники Московского Меркурия. Вып. 1. М., 1917. С. 157.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Андреева В. Мадонна Аннунциата графа Строганова в императорском Эрмитаже // Сборники Московского Меркурия. Вып. 1. М., 1917.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]