Куфічнае пісьмо
Куфічнае пісьмо | |
---|---|
Названа ад | Эль-Куфа |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Куфічнае пісьмо (араб. الخط كوفي — куфічны почырк) — адзін з найстарэйшых відаў арабскага пісьма, створаны ў канцы VIII стагоддзя пасля заснавання двух ірацкіх гарадоў — Басры і Эль-Куфы. Куфічнае пісьмо адыграла вялікую ролю ў далейшым развіцці ўсёй арабскай каліграфіі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Прыкладна да XI стагоддзя куфічны стыль быў асноўным, які выкарыстоўваўся для капіявання Карана[1]. Яркім прыкладам такога з’яўляецца Сіні Каран. З X стагоддзя куфічнае пісьмо паступова выцяснялася больш лёгкім і хуткім — скорапісам насх з размашыстым росчыркам. Куфічныя надпісы можна бачыць на архітэктурных фрызах, абліцаваных паліванай кафляй, у разьбе па ганчу і г. д. Паступова дэкаратыўныя надпісы гублялі інфармацыйны сэнс, і з XIX стагоддзя іх сталі называць эпіграфічным арнаментам[2].
Стыль
[правіць | правіць зыходнік]Куфічны стыль пісьма мае вельмі выразныя, спецыфічныя геаметрычныя прапорцыі. Вуглаватасць і шырыня літар строга вытрымана, вертыкальныя лініі слаба выяўлены, літары выцягнутыя па гарызанталі. Куфічнае пісьмо выкарыстоўваецца для надпісаў на гарызантальных паверхнях. Яно ўніверсальна падыходзіць для роспісу любых матэрыялаў: металу, шоўка, шкла, керамікі, дрэва і г. д[3].
Мадыфікацыі
[правіць | правіць зыходнік]Развіццё куфічнага пісьма прывяло да ўзнікнення іншых яго мадыфікацый, найболей яркімі з якіх з’яўляюцца:
- Куфія аль-мухамаль — складанае перапляценне росчыркаў, накладанне надпісу на раслінную і геаметрычную кампазіцыю;
- Куфія аль-музафар — асаблівае спалучэнне і гульня літар на выдзеленых глыбокіх вертыкалях;
- Куфія аль-хандасі — кампазіцыя будуецца на спалучэнні слоў з геаметрычнымі формамі (кругам, квадратам, трохвугольнікам).
-
«Алах» (квадратны куфі)
-
«Мухамед» (квадратны куфі)
-
Басмала (розныя стылі)
Зноскі
- ↑ Arabic scripts(недаступная спасылка). British Museum. Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2018. Праверана 13 сакавіка 2013.
- ↑ Власов В.Г. Куфи // Новый энциклопедический словарь изобразительного искусства: В 10 т.. — СПб.: Азбука-классика, 2006. — Т. IV. — 751 с: ил. + вкл с.
- ↑ Куфическое письмо(недаступная спасылка). islamnaneve.com. Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2015. Праверана 30 красавіка 2013.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Власов В.Г. Куфи // Новый энциклопедический словарь изобразительного искусства: В 10 т.. — СПб.: Азбука-классика, 2006. — Т. IV. — 751 с: ил. + вкл с.