Злавіць Кайдаша
Злавіць Кайдаша | |
---|---|
укр.: Спіймати Кайдаша | |
Жанр | драма, трагікамедыя, камедыя |
Аўтар(ы) | Наталія Варажбіт |
Сцэнарыст(ы) | |
Вытворчасць | ПроКіно |
У галоўных ролях | |
Краіна вытворчасці | Украіна |
Мова | украінская, суржык |
Колькасць сезонаў | 1 |
Колькасць выпускаў | 12 |
Першы выпуск | 2 сакавіка 2020 |
Вытворчасць | |
Прадзюсар(ы) | Дзмітры Кіцай, Сяргей Назараў, Людміла Семчук, Уладзімір Барадзянскі |
Выканаўчы прадзюсар(ы) | Ягор Малыхін |
Працягласць | 45-65 хвілін (эпізод) |
Вяшчанне | |
Тэлеканал(ы) | СТБ |
Спасылкі | |
atresplayer.com/antena3/… | |
IMDb ID 12115998 |
Злавіць Кайдаша (укр.: Спіймати Кайдаша) — украінскі 12-серыйны тэлесерыял 2020 года. Яго стварыла кампанія «ПроКіно» для тэлеканала СТБ. Сюжэт тэлесерыяла заснаваны на аповесці класіка ўкраінскай літаратуры Івана Нячуя-Лявіцкага «Кайдашава сям'я». Прэм'ера серыяла адбылася 2 сакавіка 2020 года на тэлеканале СТБ. Нягледзячы на шалёны поспех серыяла, аўтары неаднаразова падкрэслівалі, што не плануюць ствараць другі сезон.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]У аснове сюжэта — толькі фрагменты аповесці ўкраінскага пісьменніка Івана Нячуя-Лявіцкага «Кайдашава сям’я», падзеі якой адбываюцца ў 1860-я гады (праз некалькі гадоў пасля адмены прыгоннага права). Наталія Варажбіт унесла ў сюжэт шмат змяненняў у параўнанні з першакрыніцай: перанесла падзеі з ХІХ у ХХІ стагоддзе: у перыяд з 2000 на 2014 год, дадала шмат новых сюжэтных ліній. Падзеі серыяла разгортваюцца храналагічна: з 2005 па 2014 год. Асноўныя сюжэтныя лініі серыяла звязаны з адвечнай праблемай супрацьстаяння двух пакаленняў адной сям'і: бацькоў і дзяцей. У сюжэце прысутнічаюць разнастайныя драматычныя супрацьстаянні паміж усімі членамі сям'і; апагеем канфлікту стаў 2014 год, калі ў сям'і ўзніклі рознагалоссі наконт стаўлення да Еўрамайдана. Адзін з сыноў — Лаўрын, які ў цяжкія для Украіны часы дэманструе патрыятычныя погляды і далучаецца да барацьбы за незалежнасць, добраахвотнікам пайшоў на вайну абараняць Украіну ад расійскай агрэсіі. У той жа час іншы сын, Карп, заняў прарасійскую пазыцыю, абвінаваціўшы менавіта прыхільнікаў Майдана ў пачатку вайны на Данбасе і акупацыі Крыма Расіяй. 12-я серыя завяршаецца адкрытым фіналам.
Персанажы
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя
[правіць | правіць зыходнік]- Віктар Жданаў — Амелька (Амеллян) Кайдаш, бацька (аўтаслесар)
- Ірына Мак — Маруся (Марыя), маці (хатняя гаспадыня)
- Тарас Цымбалюк — Карп Кайдаш, старэйшы сын (аўтаслесар)
- Рыгор Бакланаў — Лаўрын Кайдаш, малодшы сын (будаўнік)
- Антаніна Хіжняк — Мотра (Матрона), старэйшая нявестка (бухгалтар сельсавета)
- Дарына Федына — Мелашка (Меланія), малодшая нявестка (школьніца, потым хатняя гаспадыня)
- Юлія Врублеўская — Таццяна, суседка Кайдашоў (хатняя гаспадыня)
Другарадныя
[правіць | правіць зыходнік]- Раман Ясіноўскі — Арцём, былы хлопец Мотры
- Алена Хол-Савальская — старшыня сельсавета, маці Арцёма
- Крысціна Федарак — Святлана, сакратар сельсавета
- Любоў Калеснікава — баба Палажка, бабуля Таццяны
- Ніна Набока — баба Параска, знахарка
- Яраслаў Безкаравайны — Васіль, сябар Карпа
- Андрэй Луцэнка — бацька Мотры
- Таццяна Крыжанаўская — маці Мотры
- Анатоль Сахно — бацька Мелашкі
- Наталія Варажбіт — маці Мелашкі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Злавіць Кайдаша на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Спіймати Кайдаша Архівавана 4 березня 2020. на тэлеканале СТБ
- Спіймати Кайдаша Архівавана 4 березня 2020. на VOD-платформі teleport.ua