Зноемскае княства

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Зноемскае княства (чэшск.: Znojemský úděl) — княства на поўдні Маравіі, дзе ў XI—XII стст. кіравала адна з галін роду Пржэмыславічаў.

У 1054 годзе князь Бржэціслаў I пастанавіў, што старэйшы ў родзе павінен кіраваць у Празе, а малодшыя атрымліваюць Маравію і павінны падпарадкоўвацца старэйшаму князю. Паводле гэтага старэйшы сын Бржэціслава, Спытыгнеў II, стаў у 1055 годзе князем чэшскім. Маравія была падзелена на 2 часткі, якія атрымалі другі і трэці сыны Бржэціслава. Ураціслаў атрымаў частку Маравіі са стальцам у Оламаўцы (Оламаўцкае княства), Конрад у выніку частку мараўскіх зямель зса стальцам у Брне, якія склалі Брненскае княства.

Брненскае княства межавала з аўстрыйскімі землямі, і абараняла Чэхію ад нападаў з поўдня. Пасля смерці Конрада I Брненскага яно было падзелена паміж яго сынамі: Ольдржых стаў кіраваць з Брна, а Літальд — са Знойма. Так утварылася Зноемскае княства.

Зноемскія князі (1092—1197)
Імя Партрэт Нарадзіўся Памёр Гады кіравання Каментарыі
1 Літальд ? 15 сакавіка 1112 10921097 Сын Конрада I Брненскага.
2 Баржывой II Баржывой II каля 1065 2 лютага 1124 10971101 Брат Бржэціслава II Чэшскага, 3-і сын чэшскага князя Ураціслава II. Князь брненскі 1097—1101, князь чэшскі 1100—1107, 1117—1120
3 Літальд ? 15 сакавіка 1112 11011012 Другі раз.
4 Ольдржых (Удальрых) ? 27 сакавіка 1113 11121113 Брат Літальда Зноемскага.
5 Сабеслаў I Ольдржых Сабеслаў I каля 1075 14 лютага 1140 11131123 5-ы сын князя Ураціслава II. Князь чэшскі 1125—1140
6 Конрад II Зноемскі Конрад II ? пасля 1161 11231128
1134 — пасля 1161)
Сын Літальда Зноемскага. Князь брненскі 1156 — пасля 1161. У 1128—1134 быў зняволены князем чэшскім Сабеславам I.
7 Конрад III Ота Конрад II Ота ? 9 верасня 1191 пасля 11611191 Сын Конрада II Зноемскага, князь оламаўцкі 1182—1189, князь брненскі 1177—1189, маркграф мараўскі 1182—1189, князь чэшскі 1182, 1189—1191
8 Уладзіслаў Індржых Уладзіслаў Індржых ? 12 жніўня 1222 11921194 Сын караля Уладзіслава II. Маркграф мараўскі 1192—1194, 1197—1222, князь чэшскі ў 1197
9 Індржых (Генрых) Бржэціслаў ? 15 чэрвеня 1197 1194-1197 Сын Генрыха, 4-га сына князя чэшскага Уладзіслава I. Біскуп пражскі 1182—1197, князь чэшскі 1193—1197.

У 1197 годзе Зноемскае княства ўвайшло ў склад уладанняў маркграфа Маравіі Уладзіслава Індржыха.