Конрад I Брненскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Конрад I Брненскі
чэшск.: Konrád I. Brněnský
Конрад I Брненскі
Erb Přemyslovců.png
Князь чэшскі
1092 — 1092
Папярэднік: Ураціслаў II
Пераемнік: Бржэціслаў II Малодшы
Князь Брненскі
1054 — 1055
Пераемнік: Спытыгнеў II
Князь Брненскі
1061 — 1092
Папярэднік: Спытыгнеў II
Пераемнік: Ольдржых (Удальрых)
 
Нараджэнне: каля 1036
Смерць: 6 верасня 1092(1092-09-06)
Прага
Пахаванне:
Род: Пржэмысловічы
Бацька: Бржэціслаў I
Маці: Юдыт фон Швейнфурт
Жонка: Wirpirk of Tengling[d]
Дзеці: Luitpold, Prince of Znojmo[d] і Ольдржых

Конрад I Ота (чэшск.: Konrád I. Brněnský, каля 1036 — 6 верасня 1092, Прага) — князь Брненскі ў 1054—1055 і 1061—1092, князь чэшскі у 1092 з дынастыі Пржэмысловічаў, трэці сын князя Бржэціслава I і яго жонка Юдыт фон Швейнфурт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Яшчэ пры жыцці бацькі, у 1054 годзе, Конрад атрымаў у долю Маравію, аднак па ўсшэсці на трон свайго старэйшага брата, Спытыгнева II, быў выкліканы ў Прагу і прызначаны кіраўніком княжацкім дваром.

Пасля смерці Спытыгнева і ўзыходжання іншага свайго брата, Ураціслава II, Конрад ізноў атрымаў ў валоданне частку Маравіі з Брно, а таксама Знойма1061 годзе). Кіраваў гэтымі тэрыторыямі на працягу 31 года, карыстаўся падтрымкай мясцовага дваранства, арганізаваў некалькі паходаў супраць Польшчы. У 1082 годзе ваяваў з аўстрыйскім маркграфам Леапольдам II.

Пасля смерці брата - Оты Оламаўцкага пад уладай Конрада апынулася ўся Маравія. Гэта здалося Ураціславу занадта небяспечным, і ён у 1090 годзе выступіў у паход супраць Конрада. Выратавалі становішча апошняга толькі рознагалоссі, якія ўзніклі паміж Ураціславам II і яго сынам Бржэціславам II. Пасроднікам паміж братамі выступіла жонка Конрада, якая прымірыла яго з каралём.

Пасля смерці Ураціслава князем чэшскім становіцца Конрад, аднак кіруе краінай усяго 8 месяцаў. Пакінуў пасля сябе сыноў Ольдржыха (Удальрыха) і Літальда, якія падзялілі яго ўладанні на Брненскі і Зноемскі ўдзелы.

Шлюб і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Жонка: Вірпірка (Хільдбурга). Існуе некалькі гіпотэз пра яе паходжанне. Паводле адной гіпотэзы яна была дачкой маркграфа Карынтыі і Істрыі Ульрыха I і Сафіі Венгерскай. Паводле іншай гіпотэзы яна была дачкой Сігарда VII (VIII), графа ў Хімгау, і Піліхільды. Дзеці:

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Козьма Пражский. Чешская хроника / Пер. Г. Э. Санчук. — М.: Изд-во Академии наук СССР, 1962. — 296 с. — (Памятники средневековой истории народов Центральной и Восточной Европы). — 1500 экз.
  • Томек В. История Чешского королевства / Пер. с чешск. под редакцией В. Яковлева. — СПб.: Издание книгопродавца С. В. Звонарева, 1868. — 843 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]