Зносіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Зносіны — працэс наладжвання і развіцця кантактаў паміж людзьмі, выкліканы патрэбамі сумеснай дзейнасці. Уключае абмен інфармацыяй, выпрацоўку адзінай стратэгіі ўзаемадзеяння, успрыманне і разуменне другога чалавека. У працэсе зносін чалавек самавызначаецца, выяўляе свае індывідуальныя асаблівасці, яго сутнасць раскрываецца для другога чалавека. Сацыяльны сэнс зносін у далучэнні суб'екта да культурна-гістарычнага вопыту чалавецтва.

У найбольш абагульненых класіфікацыях вызнаюцца тры аспекты працэсу зносін:

Адзінства гэтых аспектаў — важная ўмова аптымізацыі адносін паміж людзьмі, іх сумеснай дзейнасці. Развіццё здольнасцей і навыкаў зносін, фарміраванне іх культуры — адна з важных задач выхавання.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]