Зоагеаграфія
Выгляд
Зоагеаграфія — раздзел біягеаграфіі, навука, якая вывучае распаўсюджванне жывёл на Зямным шары і ўстанаўлівае агульныя заканамернасці гэтага распаўсюджання.
Асноўнымі аб’ектамі зоагеаграфіі з’яўляюцца фаўны і арэалы. Яна даследуе размеркаванне біялагічных відаў і іншых сістэматычных адзінак (родаў, сямействаў і г. д.) па зямным шары, вывучае распаўсюджванне фаўністычных комплексаў, а таксама працэсы рассялення і вымірання жывёл, г.зн. працэсы пашырэння і скарачэння іх арэалаў.
Зоагеаграфію звычайна падзяляюцца на рэгістрацыйную (апісальную), параўнальную і каўзальную (прычынную).
На Беларусі даследаванні па зоагеаграфіі вядуцца з 1920-х гадоў (А. У. Фядзюшын, У. У. Станчынскі .
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).