Зондскі жолаб
Jump to navigation
Jump to search
Зондскі жолаб, Яванскі жолаб — глыбакаводны жолаб ва ўсходняй частцы Індыйскага акіяна. Цягнецца ад 18° паўночнай шыраты на поўдні і паўднёвым усходзе ўздоўж схілаў Андаманскіх, Нікабарскіх і Вялікіх Зондскіх астравоў. Даўжыня каля 2900 км, сярэдняя шырыня 49 км, глыбіня да 7729 м (найбольшая глыбіня Індыйскага акіяна). У паўночнай і цэнтральнай частцы дно шырынёй 35 км выраўнавана тоўшчай асадкаў магутнасцю да 3 км. Тэрыгенныя глеі з вулканічным матэрыялам.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7), ISBN 985-11-0035-8.