Нікабарскія астравы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нікабарскія астравы
англ. Nicobar Islands
Выгляд з паветра
Выгляд з паветра
Характарыстыкі
Колькасць астравоў19 
Найбуйнейшы востраўВостраў Вялікі Нікабар 
Агульная плошча1 841 км²
Найвышэйшы пункт642 м
Насельніцтва36 819 чал. (2011)
Шчыльнасць насельніцтва20 чал./км²
Размяшчэнне
7°05′ пн. ш. 93°48′ у. д.HGЯO
АкваторыяІндыйскі акіян
Краіна
Нікабарскія астравы (Індыйскі акіян)
Нікабарскія астравы
Нікабарскія астравы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нікаба́рскія астравы (англ.: Nicobar Islands) — архіпелаг з 19 астравоў у Індыйскім акіяне, паміж Бенгальскім залівам і Андаманскім морам. Частка саюзнай тэрыторыі Індыі Андаманскія і Нікабарскія астравы. Плошча 1841 км². Насельніцтва (2011 г.) — 36 819 чал., значную частку складаюць карэнныя нікабарцы.

Геаграфія і прырода[правіць | правіць зыходнік]

Нікабарскі голуб

Нікабарскія астравы з’яўляюцца часткай астраўной дугі, якая ўзнікла ў выніку сутыкнення Інда-Аўстралійскай і Еўразійскай літасферных пліт. Гэта даволі сейсманебяспечны рэгіён. Буйныя астравы ўяўляюць сабою вяршыні падводнага хрыбта, у той час як самыя малыя ўтварыліся дзякуючы каралам. Найбольшы востраў Вялікі Нікабар займае плошчу 1045,1 км².

Клімат субэкватарыяльны і трапічны мусонны. Штогадовая сярэдняя тэмпература вагаецца ад 22 да 30° C. Штогадовыя ападкі складаюць 3000 — 3800 мм, прычым большасць прыходзіцца на сезон мусонаў (летні перыяд).

Нікабарскія астравы вылучаюцца ў самастойны экарэгіён. Флора сушы падзяляецца на арэалы прыбярэжных мангравых лясоў і ўнутраных вечназялёных і лістападных трапічных і субтрапічных лясоў. На некаторых астравах маюцца шырокія лугі, якія ўзніклі, хутчэй за ўсё, у выніку ўмяшання чалавека.

У адрозненне ад суседніх Андаманскіх астравоў, Нікабарскія астравы не былі злучаны ў мінулым з мацерыком. Мясцовая прырода развівалася ізалявана, што прывяло да адноснай беднасці фаўны і з’яўлення шматлікіх эндэмічных відаў птушак. Сустракаюцца таксама пацукі, яшчаркі, казуркі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вёска Саві на востраве Кар-Нікабар, 1895 г.

Мяркуецца, што першыя людзі, якія з’явіліся на Нікабарскіх астравах у каменным — жалезным вяках дзвюма міграцыйнымі хвалямі з Паўднёва-Усходняй Азіі, у выніку склалі супольнасць нікабарцаў.

З пачатку нашай эры Нікабарскія астравы былі прамежкавым пунктам спынення гандлёвых караблёў паміж Індыяй і Зондскім архіпелагам. Пра іх існаванне паведамлялі Пталемей і Марка Пола. Сучасная назва ўзнікла ў выніку скажэння дравідыйскай назвы «Голыя людзі», як гандляры называлі мясцовых тубыльцаў. З XVI ст. астравы ўключаліся у склад розных індыйскіх дзяржаў, але сапраўднага кантролю яны тут не мелі.

У 1869 г. анэксаваны Вялікабрытаніяй. У 1872 г. адміністрацыйна аб’яднаны разам з Андаманскімі астравамі. У 19421945 гг. акупаваны Японіяй.

У 1947 г. увайшлі ў склад Індыі.

Нікабарскія астравы моцна пацярпелі падчас цунамі 2004 г.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]