Зоя Карпаўна Крот

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зоя Карпаўна Крот
Нараджэнне 12 лютага 1950(1950-02-12) (74 гады)
Адукацыя
Дзейнасць палітык, дзяржаўны дзеяч
Узнагароды

Зоя Карпаўна Крот (нар. 12 лютага 1950, в. Іванькі Мёрскага раёна Віцебскай вобласці) — беларускі палітык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Даўгаўпілскі педагагічны інстытут (настаўнік гісторыі і грамадазнаўства), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС. Працоўную дзейнасць пачала старшай піянерважатай Дворнасельскай сярэдняй школы Міёрскага раёна Віцебскай вобласці. Працавала метадыстам раённага Дома піянераў і школьнікаў, загадчыкам сектара ўліку і фінансаў, другім і першым сакратаром Міёрскага райкама ЛКСМБ, загадчыкам аддзела камсамольскіх арганізацый, другім і першым сакратаром Віцебскага абкама ЛКСМБ, інструктарам Віцебскага абкама КПБ, намеснікам старшыні, старшынёй Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў. З’яўлялася намеснікам старшыні Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, старшынёй савета па справах рэлігій і нацыянальнасцей, начальнікам упраўлення сацыяльнай абароны Віцебскага аблвыканкама. Займала пасаду старшыні камітэта па працы і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама.

Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны», медалём «За працоўныя заслугі», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Міжпарламенцкай Асамблеі Еўразійскага эканамічнага супольніцтва[2].

Зноскі