Дзісенскі раён

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дзісенскі раён Вілейскай вобласці (студзень 1940)

Дзі́сенскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе БССР у 1940—1959 гг. Адміністрацыйны цэнтр — горад Дзісна.

Раён утвораны 15 студзеня 1940 г. у складзе Вілейскай вобласці пасля скасавання Дзісенскага павета. Станам на 12 кастрычніка 1940 г. раён падзяляўся на 12 сельсаветаў. Плошча 800 км². У складзе павета ў 1947 годзе 1 горад і 560 сельскіх населеных пунктаў. З 20 верасня 1944 г. Дзісенскі раён у складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 г. у складзе Маладзечанскай вобласці.

Раён скасаваны 3 кастрычніка 1959 г. і яго тэрыторыя перададзена ў Мёрскі і Пліскі раёны.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]