Зулейха расплюшчвае вочы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Зулейха расплюшчвае вочы
руск.: Зулейха открывает глаза
Жанр гістарычны раман
Аўтар Гузель Шамілеўна Яхіна
Мова арыгінала руская
Дата першай публікацыі 2015
Колькасць старонак 450

Зулейха расплюшчвае вочы (руск.: Зулейха открывает глаза) — гістарычны раман расійскай пісьменніцы Гузель Яхінай аб раскулачвання 1930-х гадоў у СССР. Упершыню апублікаваны ў 2015 годзе[1].

Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]

Тэма лёсаў раскулачаных і жыццё ў спецпасяленні зацікавіла Яхіну дзякуючы расказах яе бабкі, якая перажыла ссылку ў Сібір. Аднак рэальных эпізодаў з яе біяграфіі ў рамане няма, тэкст створаны на аснове мемуараў вялікай колькасці іншых раскулачаных людзей[2].

Падрыхтоўка да напісання кнігі заняла ў аўтара два гады, яшчэ восем месяцаў сышло на непасрэдную працу над тэкстам. Першапачаткова тэкст рамана быў напісаны ў выглядзе сцэнара як навучальная праца для Маскоўскай школы кіно[ru]. У форме рамана гісторыя атрымала некалькі іншыя развіцця сюжэту і канцоўку[3].

Першая публікацыя ўрыўка рамана адбылася ў 2014 годзе ў майскім нумары часопіса «Сібірскія агні[ru]» (руск.: Сибирские огни). Пасля шэрагу няўдалых спробаў самастойна знайсці выдаўца для рамана Яхіна звярнулася ў літаратурнае агенцтва. З яго дапамогай кніга ўбачыла святло і апынулася паспяховай[4]. Пасля раман неаднаразова перавыдаваўся, а таксама быў пераведзены больш чым на 20 моў[5].

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Дзеянне рамана пачынаецца ў 1930 годзе ў татарскай вёсцы. Узімку 1930-га ў сялянкі Зулейхі забіваюць мужа, а яе саму разам з сотнямі іншых перасяленцаў адпраўляюць у вагоне-цяплушцы па катаржным маршруце ў Сібір. У другой частцы рамана распавядаецца гісторыя выжывання ссыльных, кінутых у глухой тайзе на беразе Ангары без ежы, прытулку і цёплай вопраткі. Людзям розных нацыянальнасцяў, канфесій і лёсаў даводзіцца разам змагацца за выжыванне супраць суровай прыроды і новых парадкаў[6].

Узнагарода[правіць | правіць зыходнік]

Экранізацыя[правіць | правіць зыходнік]

У 2018 і 2019 гадах кінакампаніяй «Русское» для тэлеканала «Расія-1» паводле рамана зняты аднайменны 8-серыйны фільм. Галоўную ролю ў ім згуляла Чулпан Хаматава[ru][11]. Прэм'ера серыяла адбылася 13 красавіка 2020 года на канале «Расія-1»[12].

Зноскі

  1. Кучерская, Майя «Зулейха открывает глаза» Гузели Яхиной - сильный дебютный роман о раскулаченной татарке (руск.) . Ведомости (9 чэрвеня 2015). Праверана 3 лютага 2021.
  2. Кочарова, Анна Гузель Яхина: для меня не было выбора, о чем писать (руск.) . РИА Новости (1 сакавіка 2016). Праверана 3 лютага 2021.
  3. Красильщик, Анна Гузель Яхина о своей книге «Зулейха открывает глаза», бабушке и сценариях (руск.) . Афиша Daily (24 лютага 2016). Праверана 3 лютага 2021.
  4. Солнцева, Алена Дело рук самих начинающих (руск.)  (8 снежня 2015). Праверана 2 лютага 2021.
  5. Шихатова, Русина «Хорошая книга — это терапия» (руск.) . Горький (13 красавіка 2018). Праверана 2 лютага 2021.
  6. Юзефович, Галина Следы на воде, Зулейха и завидное чувство Веры Стениной Женская проза. Обзор Галины Юзефович (руск.) . Meduza (29 мая 2015). Праверана 2 лютага 2021.
  7. Лауреатом «Большой книги» стала писательница Гузель Яхина (руск.)  (10 снежня 2015). Праверана 2 лютага 2021.
  8. Гузель Яхина с романом "Зулейха открывает глаза" стала лауреатом премии "Ясная Поляна" (руск.) . ТАСС (28 кастрычніка 2015). Праверана 2 лютага 2021.
  9. Любимова, Ольга Номинант премии «Русский Букер» Гузель Яхина о свободе, любви и своей книге (руск.) . АиФ (10 снежня 2015). Праверана 2 лютага 2021.
  10. Автора лучшей русскоязычной книги наградили «Премией читателя» в ЦДХ. Минкультуры России (1 снежня 2017). Праверана 2 лютага 2021.
  11. Маковецкий и Пересильд вошли в актерский состав сериала «Зулейха открывает глаза» (руск.) . Газета.RU (21 жніўня 2018). Праверана 2 лютага 2021.
  12. Альперина, Сусанна На "России 1" - сериал по бестселлеру Гузель Яхиной (руск.) . Российская Газета (14 красавіка 2020). Праверана 2 лютага 2021.