Зуёк марскі
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Зуёк марскі | |||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Зуёк марскі[1] (Charadrius alexandrinus) — птушка роду зуйкі (Charadrius) з сямейства Сяўцовыя (Charadriidae).
Невялікая птушка памерам з вераб’я, жыве на адкрытых і нізінных узбярэжжах саланаватых і салёных вадаёмаў. Пералётная птушка.
У самца афарбоўка верхняга боку цела буравата-шэрая з рудаватым каркам, ніжні бок цела, лоб і паласа над вачыма белыя, ад дзюбы праз вочы ідзе чорная паласа, цемя таксама чорныя. Па баках грудзей маюцца дзве цёмныя плямы, ногі і дзюба — чорнага колеру. Расфарбоўка самкі амаль такая ж, толькі на цемені адсутнічае чорны колер.
Гняздо марской зуйкі выглядае як невялікае паглыбленне з каменьчыкамі ці абломкамі ракавін. Самка адкладае 3 бледна-аліўкавыя або глініста-жаўтлявыя з цёмнымі крапінкамі Яйкі.
Зноскі
- ↑ Зуйкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7), ISBN 985-11-0035-8.