Перайсці да зместу

Гадзіна Зямлі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гадзіна Зямлі (англ.: Earth Hour) — штогадовая міжнародная падзея, якая праводзіцца Сусветным фондам дзікай прыроды (WWF).

Праводзіцца ў апошнюю суботу сакавіка і заклікае ўсіх жыхароў планеты выключыць святло і іншыя не жыццёва важныя электрапрыборы на адну гадзіну, каб стымуляваць інтарэс да праблемы змянення клімату. Упершыню гэтае мерапрыемства было арганізавана Сусветным фондам дзікай прыроды ў Аўстраліі сумесна з выданнем The Sydney Morning Herald у 2007 годзе, ужо на наступны год атрымала сусветную падтрымку, а ў 2009 годзе стала самай масавай акцыяй у гісторыі чалавецтва — па ацэнках WWF яно закранула больш за мільярд жыхароў планеты.

Гадзіна Зямлі ў Беларусі

[правіць | правіць зыходнік]

Па ініцыятыве Таварыства "Зялёная сетка" Беларусь прымае ўдзел у акцыі з 2009 года.