Зілоты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Зілоты ці зелоты (грэч. ζηλωτής, «руплівец, прыхільнік», іўр.: קנאים, канаім) - удзельнікі палітычнага руху ў 1 стагоддзі часоў іўдазму Другога Храма, які імкнуўся падбухторваць людзей правінцыі Іудзея, каб паўстаць супраць Рымскай імперыі і выгнаць рымлян з Святой зямлі сілай зброі, асабліва падчас Першай Іудзейскай вайны (66-70). Зілоты згодна Іосіфу Флавію былі «чацвёртай сектай» у гэты перыяд.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Статуя Сымона Зілота на даху сабора ў Хельсінкі.

Асноўнай мэтай зілотаў было скасаванне эліністычнага ўплыву і звяржэнне рымскага валадарства, для дасягнення якой лічыліся прыдатнымі любыя сродкі. Да сярэдзіны I стагоддзя н. э. зілоты аформіліся ў палітычную партыю для барацьбы са спадчынай цара Іудзеі Ірада Вялікага. З фасада Іерусалімскага храма, адбудаванага Ірадам, яны збілі залатога арла, які, на іх думку, падахвочваў да ідалапаклонства і паказваў на рымскае валадарства ў краіне.

Патрабаванні імператара Калігулы паставіць па ўсёй Імперыі сваі ідалы, грубае стаўленне рымскіх салдат да Храму і веры жыхароў Іудзеі прывялі да істотнай радыкалізацыі яўрэйскага насельніцтва і, адпаведна, папаўненню прыхільнікаў зілотаў. Пасля незаконнай канфіскацыі (фактычна рабавання) рымскім пракуратарам вялікай часткі храмавага срэбра зілоты арганізавалі паўстанне, якое прывяло да вайны 66-73 гадоў. Падаспеўшыя на дапамогу рымскія войскі Цэсція Гала з Сірыі былі разбітыя паўстанцамі.

Зілоты, будучы непрымірымымі супернікамі рымлян, вырашылі змагацца да канца, абгрунтоўваючы гэта таксама тым, што Ізраілем мог кіраваць толькі Месія — нашчадак Давіда. Найбольш адважныя воіны вылучыліся ў асобную крыло і атрымалі ад рымлян мянушку «сікарыі» («забойцы», «кінжальшчыкі»). Іх радыкальныя ваяўнічыя дзеянні прывялі да вайны з рымлянамі. Так, адзін з сікарыяў Менахем, сын Іуды, захапіўшы крэпасць Масада, забіў увесь рымскі гарнізон.

Найбольш вядомыя зілоты — Сымон (Шымон) Бар-Гіора і Йоханан з Гіскалы. Часам зілотаў разглядаюць як заснаваную Іудай Галілеянінам і Садокам фарысеям «чацвёртую секту» (разам з фарысеямі, садукеямі і есеямі), пра якія згадваў удзельнік Іудзейскіх войнаў Іосіф Флавій.

Паводле Бібліі, сярод апосталаў Ісуса адзін вучань быў зілотам — Сымон.