Калігула

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Калігула
Gaius Caligula Head.jpg
 
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 31 жніўня 12(0012-08-31)
Антыўм[d], Італія
Смерць: 24 студзеня 41(0041-01-24) (28 гадоў)
Рым, Рымская імперыя
Пахаванне: Маўзалей Аўгуста
Дынастыя: Юліі-Клаўдзіі[d]
Бацька: Германік[1]
Маці: Агрыпіна Старэйшая[1]
Жонка: Мілонія Цэзонія[d], Юнія Клаўдзілла[d], Лалія Паўліна[d] і Лівія Арэсціла[d]
Дзеці: Юлія Друзіла[d]

Калігула (лац.: Caligula), поўнае імя: Гай Юлій Цэзар Аўгуст Германік (31 жніўня 12 года, Анцый — 24 студзеня 41 года, Рым) — старажытнарымскі імператар з 18 сакавіка 37 да 24 студзеня 41 годзя.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Калігула нарадзіўся ў 12 год пасля Р. Х. і быў сынам вядомага генерала Германіка. Мянушка «Калігула» паходзіць ад лацінскай назвы абутку легінераў, у якой ён хадзіў у дзяцінстве, калі ўдзельнічаў з бацькам у ваенных паходах.

Калігула стаў імператарм пасля смерці Тыберыя і спачатку ўзбудзіў да сабе любоў народа. Аднак хутка ён пачаў праводзіць недальнабачную палітыку, а таксама пачаў выкарыстоўваць уладу для свайго задавальнення. Магчыма, гэта было вынікам нейкай псіхічнай хваробы. Напрыклад, са статуй багоў, якія прывезлі з Грэцыі, Калігула загадаў зняць галовы і паставіць замест іх свае выявы[2]. Таксама ён меў намер зрабіць свайго каня консулам і такім чынам увесці ў сенат[3]. Калігула вёў вельмі распусны лад жыцця. Ён таксама растраціў усе дзяржаўныя грошы, а потым уводзіў новыя налогі і рознымі спосабамі «выбіваў» грошы.

Нарэшце, у 41 годзе ён быў забіты Касіем Херэем у выніку змовы.

Зноскі