Кагульскі абеліск
Выгляд
Славутасць | |
Кагульскі абеліск | |
---|---|
![]() | |
59°42′52″ пн. ш. 30°23′31″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Статус |
![]() |
![]() |
Кагульскі (Румянцаўскі) абеліск — помнік у Екацярынінскім парку Царскага Сяла. Усталяваны ў гонар перамогі рускіх войскаў пад камандаваннем графа П. А. Румянцава над турэцкімі ў бітве пры Кагуле 21 ліпеня (1 жніўня) 1770 года, падчас руска-турэцкай вайны 1768—1774 гадоў. Уяўляе сабой просты мармуровы абеліск з бронзавай дошкай, якая змяшчае памятны надпіс. Збудаваны недалёка ад Вялікага Екацярынінскага палаца па праекце італьянскага архітэктара Антоніа Рынальдзі ў 1771—1772 гадах.
Помнік з’яўляецца адным з цэлага шэрагу воінскіх мемарыялаў Екацярынінскага парку, якія з’явіліся тут у 1770-х гадах і звязаных з руска-турэцкай вайной. Аб’ект культурнай спадчыны Расіі федэральнага значэння ў катэгорыі помнікаў горадабудаўніцтва і архітэктуры.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1