КазМунайГаз

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
АТ «ІЧ «КазМунайГаз»
Тып Акцыянернае таварыства
Заснаванне 2002
Размяшчэнне
Ключавыя фігуры Умірзак Шукееў (старшыня савета дырэктараў), Сауат Мынбаеў (старшыня ўправы)
Галіна Здабыча, транспартаванне, перапрацоўка нафты і прыроднага газу
Абарот 2,3 трлн тэнге (2010 год)
Аперацыйны прыбытак 284 млрд тэнге (2010 год)
Матчына кампанія Самрук-Казына
Сайт www.kmg.kz (руск.) 

АТ НК «КазМунайГаз» (КМГ, каз.: «ҚазМұнайГаз» ҰК) — казахстанская нацыянальная нафтавая кампанія. Поўная назва — Акцыянернае таварыства «Нацыянальная кампанія КазМунайГаз». Штаб-кватэра — у Астане.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утворана ўказам прэзідэнта Казахстана ад 20 лютага 2002 года шляхам зліцця ЗАТ «ННК „Казахойл“» і ЗАТ «НК „Транспарт нафты і газу“».

У снежні 2011 года было падпісана пагадненне пра ўваходжанне кампаніі ў кансорцыум па распрацоўцы Карачаганакскага нафтагазавага радовішча. Мяркуецца, што пасля продажу 10 % за $3 млрд долі паміж цяперашнімі ўдзельнікамі кансорцыума размяркуюцца наступным чынам: у British Gas і ENI застанецца па 29,25 %, у Chevron — 18 % і ў «Лукойла» — 13,5 %[1].

Уласнікі і кіраўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

90 % акцый кампаніі знаходзяцца ў кіраванні АТ «Казахстанскі холдынг па кіраванні дзяржаўнымі актывамі „Самрук-Казына“». 10% акцый КМГ прыналежаць Нацыянальнаму банку Рэспублікі Казахстан.

Старшыня савета дырэктараў — Умірзак Шукееў[2], старшыня ўправы — Сауат Мухаметбаевіч Мынбаеў[3].

Здарэнні[правіць | правіць зыходнік]

З чэрвеня 2011 года ў Жанаазене праходзіла страйк працоўных з радовішчаў паблізу Жана азена («Узеньмунайгаз») і АктауКаражанбасмунай», таксама даччыная кампанія «КазМунайГаза»). Працоўныя патрабавалі прывядзення заработнай платы ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі, паляпшэнняў умоў працы, арганізацыі незалежнага прафзвяза. У выніку страйку некалькі сотняў працоўных былі звольнены, арыштаваны і асуджаны юрыст прафсаюза Наталля Сакалова, лідары прафсаюза Акжанат Амінаў і Куаныш Сісенбаеў і больш 30 актывістаў прафсаюза[4]. З-за пратэстаў Узеньмунайгаз не змог выканаць гадавы план па здабычы нафты.

16 снежня 2011 года, у дзень 20-годдзя незалежнасці Казахстана, працоўныя выйшлі на загадзя абвешчаны мітынг на цэнтральнай плошчы Жанаазена, дзе гарадскія ўлады збіраліся правесці святочную імпрэзу. Надалей тут і ў іншых месцах горада адбыліся масавыя хваляванні, сілавыя структуры адкрывалі агонь[4]. У выніку хваляванняў былі спалены будынкі гарадскога акімата, офіс «Узеньмунайгаза», гасцініца, некалькі будынкаў захоплены пратэстоўцамі[5]. У горад уведзена марская пяхота і бранятэхніка, уведзена надзвычайнае становішча[4].

Зноскі

  1. "КазМунайГаз" получит 10% в Карачаганаке. // ogj.ru. Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2012. Праверана 26 снежня 2011.
  2. В Мангистауской области началась многотысячная забастовка нефтяников: Общество, 5 марта 2010
  3. Мынбаев возглавил "КазМунайГаз". // tengrinews.kz. Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2013. Праверана 9 ліпеня 2013.
  4. 4,0 4,1 4,2 Григорий Туманов. Погром остается туманным. // gazeta.ru. Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2012. Праверана 19 снежня 2011.
  5. Жанаозен, Казахстан: военные открыли огонь по демонстрантам

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]