Казарчанка
Міля | |
сербахарв.: Milja Marin / Миља Марин | |
![]() Фота «Казарчанка», зробленае Георгіем Скрыгіным. На фота — югаслаўская партызанка Міля Тораман (у замужжы — Марын) | |
Род дзейнасці: | партызанка часоў Народна-вызвольнай вайны Югаславіі |
---|---|
Грамадзянства: |
![]() |
Дата смерці: | 10 лістапада 2007 |
Месца смерці: | Прыедар, абшчына Прыедар, Рэспубліка Сербская, Боснія і Герцагавіна |
Жонка: | Пера Марын |
Дзеці: | пяцёра дзяцей |
![]() |
Казарчанка (сербахарв.: Козарчанка/Kozarcanka, «Кабета з Казары») — фатаграфія перыяду Другой сусветнай вайны, зробленая югаслаўскім фатографам рускага паходжання Георгіем «Жоржам» Скрыгіным. На фатаграфіі шырока ўсмешлівая югаслаўская дзяўчына-партызанка ў пілотцы-цітаўцы і з вінтоўкай на плячы. «Казарчанка» набыла вялікую папулярнасць у Югаславіі і шырока выкарыстоўвалася там у якасці знака: выява была ўлучана ў падручнікі па гісторыі, выкарыстоўвалася ў ваенных манаграфіях і шырылася на плакатах.
Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У красавіку 1941 года Каралеўства Югаславія было акупавана і раздробнена сіламі Восі пад правадырствам нацысцкай Германіі. 10 красавіка 1941 года было абвешчана стварэнне Незалежнай дзяржавы Харватыя (НДХ) — марыянеткавай дзяржавы, якая ўключала ў сябе тэрыторыю сучасных Харватыі, Босніі-Герцагавіны і часткі Сербіі, пад непасрэдным кіраваннем харвацкіх нацыяналістаў (усташаў)[1]. Палітыка НДХ у дачыненні сербаў складалася ў іх масавым знішчэнні, выгнанні і гвалтоўнай асіміляцыі[2]. У адказ народы Югаславіі, перадусім сербы, пачалі фармаваць партызанскія рухі, адзін з якіх дзеяў пад кіраўніцтвам Іосіпа Броза Ціта — лідара Камуністычнай партыі Югаславіі, і стаў вядомы як Народна-вызвольная армія Югаславіі[3]. У снежні 1943 — студзені 1944 гадоў 11-я Краінская брыгада Народна-вызвольнай арміі ажыццяўляла атакі на немцаў і ўсташаў у раёне Казары, у паўночнай Босніі, каб адцягнуць войскі праціўніка ад партызан у Баніі і на ўсходзе Босніі, дзе сілы Восі праводзілі антыпартызанскія аперацыі[4].
Фатаграфія і яе аб'ект[правіць | правіць зыходнік]
Зімой 1943—44 гадоў трупа Тэатра народнага вызвалення сустрэла калону партызан з 11-й Краинской брыгады непадалёк ад Казары. Балетмайстар трупы, Георгій «Жорж» Скрыгін, сын рускага эмігранта, таксама быў вядомым майстрам мастацкай фатаграфіі і не раз ганараваўся многіх прэстыжных узнагарод за свае здымкі[5][6][7]. Скрыгін папрасіў камандзіра партызанскай брыгады даць яму сфатаграфаваць дзяўчыну-партызанку. Камандзір адабраў пяць санітарак, сярод якіх Скрыгін выбраў 17-гадовую Мілю Тораман(сербахарв.: Milja Toroman)[5][8]. Тораман была баснійскай сербкай з вёскі Брэкіна, каля Дубцы, у падножжа гары Казара[9]. Скрыгин надзеў на дзяўчыну кофту, павесіў ёй на плячо вінтоўку, ссунуў набакір яе цітаўку з чырвонай зоркай і прыгладзіў валасы. Сказаўшы дзяўчыне ўсміхнуцца[8], Скрыгин зрабіў здымак з дапамогай фотаапарата Rolleiflex[10].
У 1968 годзе Скрыгин выдаў кнігу пад назвай «Вайна і сцэна», дзе фатаграфія Мілі Тораман названа «Казарчанка». Суправаджалы надпіс, не згадваючы імя аб'екта фота, абвяшчае: «Маладая дзяўчына трапіла ў палон падчас першага варожага наступлення. Ёй атрымалася бегчы, нават з Германіі, і дабрацца да Казары, дзе яна далучылася да казарскіх узброеных сіл».
У 1946 годзе Міля Тораман выйшла замуж за Пера Марына[5], які ваяваў у складзе казарскага партызанскага атрада з 1941 года[8][11]. Пара жыла ў Прыедары, дзе ў яе нарадзілася пяцёра дзяцей. У 2007 годзе Марын дала інтэрв'ю, што падчас здымак ёй зусім не хацелася ўсміхацца з-за нягод вайны, якія ёй давялося перанесці[8]. Паводле слоў Марын — гэта быў адзіны раз у жыцці, калі яна ўзяла ў рукі вінтоўку[12]. У лістападзе 2007 года Марын сканала ва ўзросце 81 года[5].
Значэнне[правіць | правіць зыходнік]
Пасля вайны фота «Казарчанка» атрымала шырокую слыннасць, стаў адным са знакаў партызанскага руху Югаславіі і, асабліва, гераічнага супраціву кабет-югаславак[12]. Выява кабеты-партызанкі актыўна выкарыстоўвалася ўрадам Ціта ў якасці яднальнага пачатку ў шматкультурнай краіне[13]. «Казарчанка» была ўлучана ў падручнікі гісторыі, ваенныя манаграфіі і выкарыстоўвалася на плакатах[8][14]. Аднак, нягледзячы на папулярнасць, асобу дзяўчыны не расчынялася, бо публікацыя дакладных звестак пра акалічнасці, пры якіх была зроблена фатаграфія, магла нашкодзіць яе ідэалагічнай значнасці. Пасля першых шматпартыйных выбараў у Югаславіі, а потым і яе распаду фота страціла ідэалагічнае значэнне, і пра асобу Марын стала вядома шырокім масам[14].
Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Roberts, 1987, pp. 15–19
- ↑ Vucinich, 1949, pp. 355–358
- ↑ Roberts, 1987, pp. 20–24
- ↑ Milinović, Karasijević, pp. 141, 165, 186
- ↑ 5,0 5,1 5,2 5,3 R.R., 2007, para. 1–4
- ↑ Todić, 2013, p. 40
- ↑ Арсеньев, 2012, para. 1–3
- ↑ 8,0 8,1 8,2 8,3 8,4 Kovačević, 2007, para. 1–7
- ↑ Lukić, 1984, p. 36
- ↑ Malić, 1997, p. 29
- ↑ Ćurguz, Vignjević, p. 218
- ↑ 12,0 12,1 Vittorelli, 2015, pp. 126–30
- ↑ Batinić, 2015
- ↑ 14,0 14,1 Todić, 2013, pp. 45–46
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Арсеньев, Алексей (2012). Скрыгин Георгий (Жорж) Владимирович. Фонд имени Д.С.Лихачева. http://www.artrz.ru/authors/1804836895/1805230985.html.
- Batinić, Jelena (2015). Women and Yugoslav Partisans: A History of World War II Resistance. Cambridge: Cambridge University Press. ISBN 978-1-107-09107-8. https://books.google.com/books?id=5FutCAAAQBAJ.
- Ćurguz, Dragutin; Vignjević, Milorad (1982) (in Serbian). Drugi krajiški narodnooslobodilački partizanski (kozarski) odred "Mladen Stojanović". Prijedor: Nacionalni park Kozara. https://books.google.com/books?id=8QT8mQEACAAJ.
- Kovačević, Dinka (2007) (in Serbian). Mlada partizanka iz čitanke. http://www.nezavisne.com/novosti/bih/Mlada-partizanka-iz-citanke/10554.
- Lukić, Dragoje (1984) (in Serbian). Rat i djeca Kozare (2nd ed.). Belgrade: Narodna knjiga. https://books.google.com/books?id=bfqeAAAAMAAJ.
- Malić, Goran (8 November 1997) (in Serbian). Одлазак Жоржа Скригина (1910–1997): Мајстор простора и светлости. Belgrade: Politika.
- Milinović, Đuro; Karasijević, Drago (1982) (in Serbian). Jedanaesta krajiška NOU brigada. Gradiška: Savez udruženja boraca NOR-a opštine. https://books.google.com/books?id=vVWBNAAACAAJ.
- Roberts, Walter R. (1987) [1973]. Tito, Mihailovic and the Allies,1941–1945. Durham, North Carolina: Duke University Press. ISBN 978-0-8223-0773-0. http://books.google.com/books?id=43CbLU8FgFsC.
- R.R. (2007) (in Croatian). Preminula partizanka sa znamenite fotografije. http://www.index.hr/vijesti/clanak/preminula-partizanka-sa-znamenite-fotografije/365130.aspx.
- Todić, Milanka (2013). Lidija Merenik. ed (in Serbian). Socrealistička montaža kao slika vremena. 9. Belgrade: Faculty of Philosophy, University of Belgrade. https://www.academia.edu/9776929/SOCREALISTIČKA_MONTAžA_KAO_SLIKA_VREMENA_MONTAGE_IN_SOCIALIST_REALISM_AS_AN_IMAGE_OF_THE_TIMES.
- Vittorelli, Natascha (2015). "With or Without Gun: Staging Female Partisans in Socialist Yugoslavia". Partisans in Yugoslavia: Literature, Film and Visual Culture. Bielefeld, Germany: transcript Verlag. ISBN 978-3-8394-2522-0. https://books.google.com/books?id=_XytCAAAQBAJ&pg=PA126.
- Vucinich, Wayne S. (1949). "The Second World War and Beyond". in Robert Joseph Kerner. Yugoslavia. Berkeley: University of California Press – з дапамогай Questia (патрэбна падпіска). OCLC 404359. http://www.questia.com/read/95013772/yugoslavia.