Казловіцкі сельсавет (Зэльвенскі раён)
Казловіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Зэльвенскі раён |
Уключаў | 11 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Казловічы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 18 сакавіка 1967 |
Казло́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Казловічы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Сянкоўшчынскі сельсавет у складзе Зэльвенскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Сянкоўшчына. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года сельсавет перайменаваны ў Казловіцкі, цэнтр перанесены ў вёску Казловічы[1]. З 17 красавіка 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Слонімскага раёна. 18 сакавіка 1967 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Пляцяніцкага (5 населеных пунктаў: Елка, Казловічы, Сынкавічы, Шулякі, Ярнева) і Кастровіцкага (6 населеных пунктаў: Бярдовічы, Куцэйкі, Мілаванне, Сянькоўшчына, Шышкі і Ягнешчыцы) сельсаветаў[2].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 11 населеных пунктаў.
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 13 (1171).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.