Казіміраўскі сельсавет (Горацкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Казіміраўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Горацкі раён
Адміністрацыйны цэнтр Казіміраўка
Дата ўтварэння 21 жніўня 1925
Дата скасавання 11 ліпеня 1931

Казімі́раўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Горацкага раёна БССР. Цэнтр — вёска Казіміраўка.

Утвораны 21 жніўня 1925 года ў складзе Горацкага раёна Аршанскай акругі БССР падчас скасавання Горацкага сельсавета. У яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Горацкага сельсавета, акрамя горада Горкі, дзе быў утвораны гарсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Горацкім раёне БССР. 25 сакавіка 1931 года сельсавет уключаны ў гарадскую рысу горада Горкі[1]. 11 ліпеня 1931 года скасаваны, тэрыторыя перададзена ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Горацкага гарсавета[2].

Зноскі

  1. Пастанова Прэзыдыуму Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту БССР ад 25 сакавіка 1931 г. Пра далучэньне тэрыторыі Казіміраўскага сельскага савету да мяжы гор. Горкі // Збор законаў і загадаў Рабоча-сялянскага Ўраду Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі. — 1931, № 12, Аддз. I.
  2. Пастанова Прэзыдыуму Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту БССР ад 11 ліпеня 1931 г. Пра ліквідацыю Казіміраўскага сельскага савету Горацкага раёну // Збор законаў і загадаў Рабоча-сялянскага Ўраду Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі. — 1931, № 32, Аддз. I.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.